Князі
Кня́зі[2] (трансліт.: Kniazi, руск.: Князи) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вымнянскага сельсавета. Паблізу працякае рака Зайбушка.
Вёска
Князі
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ першай палове XIX стагоддзя фальварак Князі ў складзе маёнтка Вымна. У 1842 годзе належаў памешчыцы Даміцэлі Роля. У 1846 годзе, акрамя аднапавярховага драўлянага сядзібнага дома, было 14 хат, жыло 85 сялян. У фальварак уваходзілі Князі, Кляцішча (пазней пасёлак) і Паўлючэнкі.
У 1878 годзе ў Князях каталік Іван Станіслававіч Роля валодаў 261 дзесяцінай зямлі. Акрамя гэтага, дваццаццю дзесяцінамі зямлі валодаў каталік Раймунд Казіміраў Навадворскі.
У 1905 годзе ў Князях, якія належалі дваранам-каталікам Ролям (адзін двор, сем мужчын і сем жанчын) было 132 дзесяціны зручнай зямлі, адна дзесяціна нязручнай і 122 дзесяціны, занятыя лясамі.
У 1906 годзе ў Князях на 28 двароў, 119 мужчын і 116 жанчын, было 260 дзесяцін зручнай зямлі, якія адносіліся да Вымнянскага сельскага таварыства.
З 20 жніўня 1924 года Князі — цэнтр Князёўскага сельсавета Суражскага раёна Віцебскай акругі, з 1925 года ў Станькаўскім сельсавеце, пасля 1947 года Князі сталі цэнтрам Станькаўскага сельсавета.
У 1924 годзе 75 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак з Князяў хадзілі ў школу 1-й ступені ў вёску Котава.
У 1929 годзе ў Князях адбылася хваля арыштаў сялян-аднаасобнікаў.
У 1936 годзе ў Князі пераселены жыхары населеных пунктаў Першая Пяцігодка і Тракцір, у 1939 годзе — Балотнікі.
За часамі акупацыі ў Другую сусветную вайну знішчана сорак двароў, двух чалавек вывезлі ў Германію. Пятнаццаць чалавек загінула на фронце. Вызвалены Князі былі 20 снежня 1943 года.
У 1957 годзе на брацкай магіле савецкіх воінаў устанавілі абеліск.
З 16 ліпеня 1954 года да 12 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Янавіцкага сельсавета[3], да 22 снежня 1960 года — у склад Котаўскага сельсавета. З 1960 года адносіцца да Вымнянскага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.
Вёска ўваходзіць у склад камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Вымна».
Насельніцтва
правіць- 1846 год — сядзіба, 14 двароў, 85 сялян.
- 1906 год — 28 двароў, 119 мужчын і 116 жанчын.
- 1926 год — 62 двары, 335 жыхароў.
- 1941 год — 48 двары, 182 жыхары.
- 1969 год — 142 жыхары.
- 1999 год — 66 чалавек.
- 1 студзеня 2003 — 40 двароў, 64 жыхары.
Заўвагі
правіць- ↑ https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Князі