Кніга з Дарау
Кніга з Дарау, Евангелле з Дарау (англ.: Book of Durrow) — ілюмінаваны манускрыпт, створаны ў VII стагоддзі. Месца стварэння пэўна не вызначана, магчыма, Нартумбрыя або абацтва Дарау ў графстве Лаоіс, Ірландыя. Кніга змяшчае Евангеллі, і, імаверна, найстарэйшая захаваная да цяперашняга часу поўная ілюстраваная кніга з Евангеллем, створаная ў Брытаніі і Ірландыі. Змест — чатыры Евангеллі і дапаможныя табліцы ў прадмове да іх. Фармат кнігі 247 на 228 мм, кніга складаецца з 248 пергаментных лістоў. Змяшчае вялікую колькасць мініяцюр, у тым ліку шэсць «дывановых» старонак, цалкам занятых ўзорамі, поўнастаронкавую мініяцюру з сімваламі чатырох Евангелістаў, чатыры поўнастаронкавыя мініяцюры з сімваламі кожнага евангеліста і шэсць старонак з дэкараваным тэкстам. Кніга напісана астраўным шрыфтам.
| ||
Кніга з Дарау. VII стагоддзе | ||
англ.: Book of Durrow | ||
Матэрыял | Вялень | |
---|---|---|
Трыніці-каледж[d][1] | ||
(інв. MS 57 (A. IV. 5)) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ https://elmss.nuigalway.ie/catalogue/592 Праверана 14 снежня 2017.
Літаратура
правіць- Calkins, Robert G. Illuminated Books of the Middle Ages. Ithaca, New York: Cornell University Press, 1983.
- De Hamel, Christopher. A History of Illuminated Manuscripts. Boston: David R. Godine, 1986.
Спасылкі
правіць- Старонкі Кнігі з Дарау ў каталогу ўніверсітэта Паўночнай Караліны Архівавана 12 красавіка 2005. (англ.)