Ковельская чыгунка
Ковельская чыгунка — адна з чыгунак, што існавалі у СССР да 1953 года[1].
Ковельская чыгунка | |
---|---|
Гады працы: | 1873 — 1953 |
Краіна: | Расійская імперыя, СССР |
Будаванне чыгункі было пачата ў 1870-я гады. У 1873 годзе была пабудавана лінія Здалбунаў — Роўна — Ковель, 1874 годзе Здалбунаў — Радывыліў — Чырвонае, Львоўская вобласць. У 1877 годзе было скончана будаўніцтва лініі Варшава — Люблін — Ковель. У 1885 годзе пабудавана лінія Лунінец — Сарны — Роўна. У 1902 годзе пабудавана лінія Осткі — Сарны — Ковель, гэта лінія перасекла па станцыі Сарны лінію Роўна — Лунінец[1].
У 1926—1928 гг лінія Ківерцы — Луцк была падоўжана да Стаянава[1].
У 1953 годзе Міністэрства шляхоў зносін правяло ўзбуйненне чыгунак. Ковельская чыгунка, што складаецца з Ковельскага, Сарненскага і Здолбунаўскага аддзяленняў, увайшла ў склад Львоўскай чыгункі.
Зноскі