Козыраўскія могілкі

Козыраўскія могілкі — абмежавана дзеючыя могілкі г. Мінска, якія знаходзяцца ў гістарычным раёне Козырава, паміж вуліцамі Германаўскай і Фізкультурнай, недалёк ад чыгуначнай станцыі Мінск-Паўднёвы і аэрапорта «Мінск-1». Плошча складае 5,03 га[1], год заснавання: 1917[2]. Падзелены на 3 сектары.

Козыраўскія могілкі?
53°52′05″ пн. ш. 27°33′19″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Map

Цікавыя факты правіць

  • На Козыраўскіх могілках ёсць пахаванні савецкіх салдат, якія загінулі ў 1944 годзе, а паводле неправеранай інфармацыі ад мясцовых жыхароў падчас нямецкай акупацыі там пахавалі і некаторых ваеннапалонных чырвонаармейцаў[3][4]. У пярэдняй частцы сектара 3 ля праходу ўздоўж Фізкультурнага завулка знаходзіцца больш за 10 пахаванняў тых, хто загінуў ці памёр у 1942-47 гг., а таксама асобныя пахаванні тых, хто загінуў у 1922 г[3] Архівавана 25 верасня 2017.. і 1950 г. Таксама, у сектары 3 пахаваны браты Сенько, савецкія падпольшчыкі.
  • У сектары 2 побач з праходам уздоўж вул. Фізкультурнай знаходзіцца магіла Івана Астраўлянчыка з вершаванай эпітафіяй на беларускай мове[5].
  • 25 чэрвеня 2007 г. на старонцы Vadim_I_Z у Livejournal карыстальнік пад нікам «Іранічны назіральнік» заявіў, што ў сувязі з планамі будаўніцтва комплекса «Мінск-Сіці» ў 2009 г. будуць ліквідаваны не толькі аэрадром і авіярэмонтны завод, але і Козыраўскія могілкі[6]. Але ніякай ліквідацыі так і не адбылося. 28 лістапада 2008 г. на старонцы Minsk1067 Livejournal інфармацыя была аправергнута карыстальнікам Vadim_I_Z спасылкай на словы дырэктара Спецкамбіната камунальна-пабытовага абслугоўвання М. П. Ракевіча, што згодна закону аб пахаванні могілкі могуць быць ліквідаваны толькі праз 100 год пасля апошняга пахавання, пры гэтым на іх месцы магчыма толькі арганізацыя паркавай зоны[7].
  • На тэрыторыі могілак, паводле звестак протаіерэя П. Баянкова, у абмежаваны дасавецкі час дзейнічала Свята-Нікольская царква[8], але гісторык Л. Маракоў, дзед якога быў старастай гэтай царквы, сцвярджаў, што царква знаходзілася ў раёне вуліцы Велікаморскай[9].
  • На тэрыторыі могілак шматлікія пахаванні, асабліва ў сектарах 1-2 знаходзяцца пад жалезнымі крыжамі, якіх значна больш, чым помнікаў. На люты 2017 г. многія пахаванні былі пазначаны адміністрацыяй могілак, як недагледжаныя[10].

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках правіць

Зноскі

  1. Козыревское кладбище // Сайт «Мои корни»
  2. Козыревское кладбище // Сайт «Ritorg.by»
  3. Козыревское кладбище Архівавана 3 лістапада 2015. // Сайт «RIPservice.by»
  4. На Козыревском кладбище собираются раскопать братскую могилу(недаступная спасылка) // «Комсомольская правда в Беларуси» 6.06.2006.
  5. [1] Архівавана 5 мая 2017.
  6. Козыревское кладбище будут сносить! // Старонка Vadim_I_Z, сайт «Livejournal»
  7. Козыревское кладбище, кажется, всё-таки не будут сносить // Старонка «Минск История и современность» сайт «Livejournal»
  8. [2] Архівавана 15 лістапада 2016.
  9. Л.В, Моряков КОЗЫРЕВСКАЯ ЦЕРКОВЬ // Портал «Самиздат»
  10. Козыраўскія могілкі. Царства жалезных крыжоў // Блог Андрэя Берастоўскага

Спасылкі правіць