Мінск-Свет
Мінск-Свет — дзелавы і жылы раён у Мінску, які ўзводзіцца на месцы аэрапорта «Мінск-1» і авіярамонтнага завода.
Гісторыя
правіцьПершапачаткова будаўніцтва першай чаргі планавалася пачаць у канцы 2008 г., потым пачатак быў перанесены на верасень 2009 г., але сусветны фінансава-эканамічны крызіс адкарэктаваў і гэтую дату. Забудоўшчыкам тэрыторыі павінна была выступіць расійская газавая кампанія «Ітэра». Інвестыцыі ў будаўніцтва ацэньваліся ў 7 млрд долараў.
Тэрыторыя раёна складае 350 га. Да 2020 года тут планавалася ўзвесці 3 млн м² жылля, стварыць сетку аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, у тым ліку 9 дзіцячых садоў і 7 школ. Плошча офісных памяшканняў павінна скласці 550 тыс. м². На 200 тыс. м² размесціцца гандлёва-забаўляльны комплекс.
На тэрыторыі квартала планавалася размесціць 19 вышынных комплексаў, плошчай 4 млн м².
Распрацоўка генеральнага плана забудовы — ПІКУП «Мінскграда». Аўтарскі калектыў: кіраўнік праекта — В. Д. Нікіцін, архітэктары: Яраслаў Львовіч Ліневіч, У. М. Гэруса і інш. Заказчык — Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама.
З 23 снежня 2015 г. на тэрыторыі аэрапорта «Мінск-1» былі спыненыя любыя палёты (за выключэннем паветраных судоў, якія прыляталі на авіярэмонтны завод)[1]. Пасля закрыцця аэрапорта для пасажыраў будынак аэравакзала і білетных касаў, пабудаваны ў 1976 годзе, спачатку выкарыстоўваўся як гандлёвы цэнтр «Аэрадромны», а ў 2017 годзе быў знесены. Будынак 1957 года, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, было вырашана захаваць як архітэктурны помнік.
На працягу наступных некалькіх гадоў аэрадром выкарыстоўваўся толькі для абслугоўвання Мінскага авіярамонтнага завода № 407. Заключны вылет з аэрадрома быў выкананы 28 чэрвеня 2018 года — на месца свайго базавання адправіўся самалёт Ту-134А-3М (RA-65917), які належаў расійскаму дзяржаўнаму прадпрыемству і прайшоў на заводзе рамонт. Пасля гэтага дзейнасць завода была канчаткова перанесеная ў аэрапорт Мінск-2[2]. У 2019 годзе быў праведзены дэмантаж УПП, рулёжных дарожак, перонаў і аэрадромных будынкаў, уключаючы авіярэмонтны завод, пачалася забудова тэрыторыі.
Асноўныя вуліцы і кварталы
правіцьУ 2019—2024 гг. былі забудаваны і атрымалі назвы асноўныя вуліцы гэтай часткі Мінска:
- Аэрадромная;
- Брацкая;
- Бялградская;
- Германаўская;
- Жарэса Алфёрава;
- Кіжаватава;
- Леаніда Левіна;
- Леаніда Шчамялёва
- Ігара Лучанка;
- Ніколы Тэслы;
- Міхаіла Савіцкага;
- праспект Міру;
а таксама Плошча Стары Аэрапорт.
На тэрыторыі Мінск-Свету былі закладзены наступныя кварталы: «Квартал сусветных танцаў», «Азія», «Афрыка», «Паўднёвая Еўропа», «Заходняя Еўропа», «Цэнтральная Еўропа», «Паўночная Еўропа», «Паўднёвая Амерыка», «Паўночная Амерыка», «Квартал чэмпіёнаў», «Аўстралія і Акеанія», «Трапічныя астравы», «Шчаслівая планета», «Эміратс», «Міжземнаморскі», «Родная Краіна»[3]. Некаторыя ЖК названы ў гонар гарадоў свету, так дом 8 вул. Бялградскай названы «Нурсултан» ў гонар сталіцы Казахстана, якой з моманту заснавання комплекса вярнулі назву Астана.
Элементы інфраструктуры, ліквідаваныя падчас забудовы мікрараёна Мінск-Свет
правіцьВакол старога аэрапорта знаходзіўся буйны прыватны сектар, падзелены на шматлікія вуліцы і завулкі. Падчас узвядзення шматпавярховай забудовы мікрараёна Мінск-Свет поўнасцю зніклі наступныя элементы гарадской інфраструктуры:
- Вуліца Дакучаева — вуліца, названая ў гонар навукоўца-глебазнаўца В.В. Дакучаева, якая знаходзілася ў раёне цяперашняй вуліцы Ж. Алфёрава;
- Завулак Вільямса — названы ў гонар навукоўца-глебазнаўца і агранома Васіля Вільямса, з сядзібнай забудовай у раёне цяперашняй вуліцы Ж. Алфёрава;
- Фізкультурны завулак — завулак, дзе знаходзіўся шэраг дамоў сядзібнага тыпу, СТА, магазін «Журавінка», адміністрацыя Аўтакамбіната № 3 і цэх «Мінскаблхлебпрадукта»[4].
Крыніцы
правіць- ↑ Аэропорт «Минск-1» закрыт для коммерческих полётов Архівавана 31 кастрычніка 2019.
- ↑ Инанец, Снежана. «Грустно! Столько лет тут проработали». С аэродрома Минск-1 улетел последний самолёт(недаступная спасылка). Новости Tut.by (28 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 31 кастрычніка 2019.
- ↑ Згодна дадзеным Яндэкс Карты
- ↑ Мінск, Физкультурный переулок — Спісак будынкаў . photobuildings.com. Праверана 1 лістапада 2024.
Спасылкі
правіць- Дзелавы цэнтр «Мінск-Сіці» (афіцыйны сайт)
- Сайт жыхароў Мінск-Сіці (неафіцыйны сайт) Архівавана 8 красавіка 2012.
- Форум жыхароў Мінск-Сіці Архівавана 7 красавіка 2012.
- Кампанія «Итера» і Мінгарвыканкам створаць адмысловую структуру для будаўніцтва Мінск-Сіці Архівавана 6 жніўня 2012.
- «Мінск-Сіці»: Узровень першы Архівавана 31 снежня 2010.
- «Мінск-Сіці»: Новабудоўлі Мінска, Новабудоўлі Беларусі(недаступная спасылка)