Васіль Робертавіч Вільямс

Васіль Робертавіч Вільямс (27 верасня (9 кастрычніка) 1863, Масква, Расійская імперыя — 11 лістапада 1939, Масква,
РСФСР, СССР) — рускі і савецкі глебазнавец-аграном, акадэмік АН СССР (1931), АН БССР (1929), УАСГНІЛ (1935). Адзін з заснавальнікаў агранамічнага глебазнаўства[3].

Васіль Робертавіч Вільямс
Дата нараджэння 27 верасня (9 кастрычніка) 1863, 9 кастрычніка 1863(1863-10-09)[1] ці 1863
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1939(1939-11-11)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці аграном, палітык, глебазнавец
Навуковая сфера глебазнаўства
Месца працы
Навуковае званне акадэмік АН СССР, акадэмік АН БССР, акадэмік УАСГНІЛ
Альма-матар
Вядомыя вучні Міхаіл Рыгоравіч Чыжэўскі
Партыя
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Станіслава III ступені
Ордэн Святога Станіслава III ступені
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ленінская прэмія Герой Працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Член ВКП(б) з 1928 года, дэпутат Массавету і Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1931).

Біяграфія

правіць

Выпускнік Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі[3]. Вучоны-педагог: прафесар і загадчык кафедры агульнага земляробства і глебазнаўства Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя Ціміразева, яе дырэктар з 1907 года, рэктар у 1922—1925 гг[3]. Заснавальнік і першы загадчык кафедры «Асновы земляробства і раслінаводства» Маскоўскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар каля 450 навуковых прац.

Развіваў вучэнне В. В. Дакучаева пра глебу[3]. Разам з П. А. Костычавым  (руск.) заснавальнік агранамічнага глебазнаўства[3].

Абгрунтаваў вядучую ролю біялагічных фактараў у глебаўтварэнні, стварыў вучэнне аб малым біялагічным кругавароце рэчываў як аснове развіцця глеб, выказаў ідэю аб адзінстве развіцця неарганічнай і арганічнай прыроды, распрацаваў і абгрунтаваў травапольную сістэму земляробства[3]. Вільямс лічыў, што ўласцівасцю ўрадлівасці валодае толькі дробнаструктурная камкаватая глеба і што структура глебы — гэта галоўная ўмова атрымання добрых ураджаяў.

Вёў вострую палеміку з «мінеральнымі» і «фармальна-дэдуктыўнымі» аграхімікамі, пад якімі разумеліся паслядоўнікі Д. М. Пранішнікава  (руск.). Да 1937 года навуковая палеміка трансфармавалася ў барацьбу з «ворагамі народа». У выніку дыскусіі паміж Вільямсам і акадэмікам М. М. Тулайковым пра карысць прымянення травапольнай сістэмы земляробства, Тулайкоў быў арыштаваны ў 1937 годзе і загінуў. Пры садзейнічанні Вільямса навуковая школа акадэміка Пранішнікава панесла незаменныя страты.

У 1917 годзе заснаваў пад Масквой (цяпер гэта тэрыторыя горада Лобні, ля платформы Лугавая Савёлаўскага напрамку) доследную станцыю па вывучэнні кармавых раслін і кармавой плошчы (з 1922 года Дзяржаўны лугавы інстытут, у 1930 годзе перайменаваны ва Усесаюзны, а ў 1992 годзе — ва Усерасійскі навукова-даследчы інстытут кармоў). Гэты інстытут сёння носіць імя В. Р. Вільямса. Яго імя таксама носіць Казахскі навукова-даследчы інстытут земляробства.

Вучаніцай Вільямса была савецкі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі, кавалер Ордэна Леніна Фаня Гельцэр  (руск.).

11 лістапада 1939 Васіль Робертавіч Вільямс памёр. Пахаваны ў дэндралагічным садзе парку Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі, на тэрыторыі якой ён пражыў звыш пяцідзесяці гадоў[4].

Памяць

правіць
 
Паштовая марка СССР, 1949

год

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Собисевич А. В. III Всероссийская научная конференция «Проблемы истории, методологии и социологии почвоведения» (Пущино, 15–17 ноября 2017 г.), The Third All-Russian Scientific Conference “The Problems of the History, Methodology and Sociology of Soil Science” // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 3. — С. 135–142. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2018-11973
  3. а б в г д е ё Вильямс Василий Робертович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113-114. — 737 с.
  4. Могила В. Р. Вильямса в дендрологическом саду парка Тимирязевской сельскохозяйственной академии Архівавана 19 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Список гражданским чинам первых четырех классов. — Пг., 1914. — С. 2486.
  • Крупенников И. А., Крупенников Л. А. Василий Робертович Вильямс. М.: Молодая гвардия, 1952.
  • Панов Н. П., Кулаков Е. В. Василий Робертович Вильямс // Вестник АН СССР, 1984, № 6, стр. 101—108
  • «Василий Робертович Вильямс (1863—1939)». М.: ЦНСХБ, 1989.
  • Аболин Р. И. Василий Робертович Вильямс (К 50-летию научно-общественной деятельности) // Природа : часопіс. — 1935. — № 9. — С. 60—67.

Спасылкі

правіць