Колас беларускай нівы
«Колас беларускай нівы» («Kołas biełaruskaj niwy») — літаратурны альманах на беларускай мове, выдадзены ў 1913 годзе Гродзенскім гуртком беларускай моладзі ў г. Гродне. Друкаваўся лацінкай. Быў надрукаваны на шапірографе тыражом 50 экз. Меў дэмакратычна-асветніцкі кірунак[1]. На тытульным лісце пад загалоўкам малюнак — тры каласы жыта[2]. Складаўся альманах з ананімных ці падпісаных псеўданімамі вершаў і апавяданняў Л. Сівіцкай (пад псеўданімам Шара Пташка, яна ж аўтар уступнага артыкула), Я. Лявіцкага, М. Бобрык, А. Зенюка, Ф. Лабенца. Розныя па мастацкім узроўні творы аб’яднала імкненне іх аўтараў да сацыяльнай змястоўнасці і гуманістычнага пафасу аповеду. Пісаў аб цяжкай долі беларускага народа, заклікаў да актыўнай культурна-асветніцкай працы сярод беларусаў. У выданні былі змешчаны таксама вершы М. Канапніцкай, рэпартаж з Гродзеншчыны, заклік збіраць звесткі аб мясцовых назвах, перадрукаваны з газеты «Наша ніва»[3].
«Колас беларускай нівы» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Kołas biełaruskaj niwy |
Тып | часопіс |
Выдавец | Гродзенскі гурток беларускай моладзі |
Заснавана | 1913 |
Спыненне публікацый | 1913 |
Мова | беларуская |
Тыраж | 50 |
Зноскі
- ↑ «Колас беларускай нівы» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 3: Карчма — Найгрыш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — С. 96.
- ↑ 435. Kolas bielaruskaj niwy. Adnadnioûka. Hrodno, 1913. 16 s. 50 экз.
- ↑ А. Л. Спад пылу архівау // Наша думка. — 1921. — № 13. — С. 3.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 3: Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелСЭ, 1986. — С. 96.