Ко́лва (руск.: Ко́лва[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Ненецкай аўтаномнай акрузе і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Уса (басейн ракі Пячора).

Колва
руск. Колва
Характарыстыка
Даўжыня 564 км
Басейн 18 100 км²
Расход вады 195[1] м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне узвышша Янеймусюр
 • Каардынаты 68°12′17″ пн. ш. 58°00′17″ у. д.HGЯO
Вусце Уса
 • Месцазнаходжанне каля сяла Колва
 • Каардынаты 65°55′28″ пн. ш. 57°19′01″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Уса → Пячора → Баранцава мора
Краіна
Рэгіёны Ненецкая аўтаномная акруга, Рэспубліка Комі
Код у ДВР 03050200112103000071842
physical
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 564 км. Плошча вадазбору 18 100 км². Сярэдні расход вады 195[1] м³/с (157 м³/с, аб’ём сцёку 4,955 км³/год[2]). Выток ракі знаходзіцца на ўзвышшы Янеймусюр, у Вяліказямельскай тундры. Працякае пераважна ў напрамку на поўдзень. Упадае ва Усу на поўдзень ад сяла Колва. Верхняе і сярэдняе цячэнне ракі знаходзіцца за Палярным кругам. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавікумаі. У паўночнай частцы басейна Колвы вялікая колькасць азёр тэрмакарставага паходжання. Рака суднаходная на 330 км ад вусця[3].

Прытокі Колвы: Кыка-Шор, Нядэй-Сё, Юн-Яга, Лыатывіс, Сіратывіс, Грубейшор, Ханюку-Ты-Віс, Акілтывіс, Сандзівей (Сандзівэй), Лёк-Хар-Яга (Лёк-Хара-Яга), Харб-Яга, Лука-Шор, Кама-Віс, Лыдую, Анда-Колва, Хата-Яга (Хат-Яга) і інш.[3]

Зноскі

  1. а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 218. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. а б Река КОЛВА // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 218. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць