Адкрыць галоўнае меню

Конкурс песні Еўрабачанне 1956 — першы конкурс песні Еўрабачанне. Ён прайшоў 24 мая 1956 года ў Лугана (Швейцарыя). Дазваляўся толькі сольны выступ выканаўцаў. Аўстрыя, Вялікабрытанія і Данія прапусцілі гэты конкурс, бо тэлекампаніі гэтых краін правялі нацыянальны адбор занадта позна. Глава журы Рольф Ліберман пры падвядзенні вынікаў галасавання абвясціў толькі песню-пераможца і дагэтуль вынікі іншых удзельнікаў невядомыя.

Конкурс песні Еўрабачанне 1956
ESC 1956 logo.svg
Дата
Фінал 24 мая 1956
Правядзенне
Месца правядзення Тэтр Куурсаль,

Лугана, Швейцарыя

Вядучы(я) Лаэнгрын Філіпела
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Швейцарыі RTSI
Удзельнікі
Колькасць краін 7 (па 2 песні ад кожнай)
Дэбют Сцяг БельгііБельгія
Сцяг ГерманііГерманія
Сцяг ІталііІталія
Сцяг ЛюксембургаЛюксембург
Сцяг НідэрландаўНідэрланды
Сцяг ФранцыіФранцыя
Сцяг ШвейцарыіШвейцарыя
Карта
Галасаванне
Сістэма галасавання У кожнай краіне было па 2 журы, якія ацэньвалі кожную песню адзнакамі ад 1 да 10
Пераможная песня Сцяг Швейцарыі «Refrain» (Швейцарыя)
Конкурс песні Еўрабачанне
Няма Wiki Eurovision Heart (Infobox).svg 1957

Адзіны раз у гісторыі конкурса кожная краіна магла прадставіць не адну, а дзве песні. Пры гэтым у ходзе выбару пераможца дазвалялася галасаваць і за прадстаўніка сваёй краіны. Акрамя таго, швейцарскаму журы было дазволена галасаваць ад імя дэлегацыі Люксембурга.

Спіс удзельнікаўПравіць

Краіна Мова[1] Артыст Песня Пераклад Месца[2] Балы
01   Нідэрланды Нідэрландская Jetty Paerl «De vogels van Holland» «Птушкі з Галандыі» 2 -
02   Швейцарыя Нямецкая Lys Assia «Das alte Karussell» «Старая карусель» 2 -
03   Бельгія Французская Fud Leclerc «Messieurs les noyés de la Seine» «Спадары, патанулыя у Сене» 2 -
04   Германія Нямецкая Walter Andreas Schwarz «Im Wartesaal zum großen Glück» «У зале чакання шчасця» 2 -
05   Францыя Французская Mathé Altéry «Le temps perdu» «Страчаны час» 2 -
06   Люксембург Французская Michèle Arnaud «Ne crois pas» «Не веру» 2 -
07   Італія Італьянская Franca Raimondi «Aprite le finestre» «Адчынiце вокны» 2 -
08   Нідэрланды Нідэрландская Corry Brokken «Voorgoed voorbij» «Скончана назаўсёды» 2 -
09   Швейцарыя Французская Lys Assia «Refrain» «Прыпеў» 1 102
10   Бельгія Французская Mony Marc «Le plus beau jour de ma vie» «Самы цудоўны дзень у маім жыцці» 2 -
11   Германія Нямецкая Freddy Quinn «So geht das jede Nacht» «Гэтак працягваецца кожную ноч» 2 -
12   Францыя Французская Dany Dauberson «Il est là» «Ён тут» 2 -
13   Люксембург Французская Michèle Arnaud «Les amants de minuit» «Закаханыя ў поўнач» 2 -
14   Італія Італьянская Tonina Torrielli «Amami se vuoi» «Кахай мяне, калі хочаш» 2 -

СпасылкіПравіць

  1. Eurovision Song Contest 1956. The Diggiloo Thrush. Праверана 4 сакавіка 2012.
  2. Scoreboard results. Eurovision Song Contest 1956. ЕВС. Праверана 11 чэрвеня 2012.