Конрад II Чэрскі
Конрад II Чэрскі (каля 1250 — 23 чэрвеня / 21 кастрычніка 1294) — князь мазавецкі (1264—1275), чэрскі (1264—1294), плоцкі (1264—1275) і сандамежскі (1289), старэйшы сын князя мазавецкага Земавіта I і Пераяславы Галіцкай.
Конрад II Чэрскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Konrad II czerski | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Земавіт I Мазавецкі | ||||||
Пераемнік | Баляслаў II Мазавецкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Баляслаў II Мазавецкі | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў I Лакетак | ||||||
Нараджэнне | 1250 | ||||||
Смерць | 21 кастрычніка 1294 | ||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Земавіт I Мазавецкі | ||||||
Маці | Пераяслава Данілаўна Галіцкая | ||||||
Жонка | Ядвіга Лягніцкая | ||||||
Дзеці | Ганна Чэрская | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1262 годзе пасля гібелі свайго бацькі, князя мазавецкага Земавіта I, Конрад II быў захоплены ў палон літоўцамі. У літоўскім палоне Конрад Мазавецкі правёў два гады. У 1264 годзе Конрад быў вызвалены з літоўскага палону і вярнуўся ў Мазовію, дзе разам са сваім малодшым братам Баляславам атрымаў у спадчыну Мазавецкае княства. Спачатку за малалетніх братоў Конрада і Баляслава кіравалі ў якасці рэгентаў іх маці Пераяслава Галіцкая і князь вялікапольскі Баляслаў Набожны.
У 1275 годзе паводле новага падзелу княства Конрад атрымаў у спадчыннае валоданне частку Мазовіі са сталіцай у Чэрску, а яго малодшы брат Баляслаў — астатнія землі з цэнтрам у Плоцку. Паміж двума братамі Конрадам і Баляславам пачалася міжусобная барацьба за ўладу ў Мазовіі.
У 1279 годзе пасля смерці князя кракаўскага і сандамежскага Баляслава V Сарамлівага (1226—1279) кракаўскі і сандамежскі прастолы заняў князь серадзкі, лэнчыцкі і інаўрацлаўскі Лешак II Чорны (каля 1241—1288). У 1282 г. праціўнікі Лешака Чорнага здалі гарады Сандомеж і Радам мазавецкаму князю Конраду Чэрскаму. У маі 1285 года ў бітве над Рабай кракаўскі князь Лешак Чорны атрымаў перамогу над войскам Конрада Чэрскага. У 1288 годзе пасля смерці князя кракаўскага і сандамежскага Лешака Чорнага князь Конрад чэрскі падтрымліваў князя ўрацлаўскага Генрыха Пробуса ў яго барацьбе супраць свайго малодшага брата Баляслава Плоцкага. Пасля перамогі Генрыха Пробуса Конрад Чэрскі ў 1289 годзе заключыў дагавор са сваім малодшым братам, князем Баляславам Плоцкім, і атрымаў ад яго ў валоданне Сандомеж. У тым жа 1289 годзе князь Конрад чэрскі быў выгнаны з Сандомежа князем серадзкім і куяўскім Уладзіславам Лакеткам.
Сям’я
правіцьКаля 1270 года Конрад II Чэрскі ажаніўся з Ядвігай, дачкой князя лягніцкага Баляслава Рагаткі. Дзеці: Ганна Чэрская (каля 1270—1324), жонка з 1289/1290 года князя рацібожскага Пржамыслава.