Конь з Навагрудка

Конь з Навагрудка — шахматная фігурка каня XII ст. знойдзеная ў Навагрудку.

Конь з Навагрудка. XII ст.
Матэрыял косць
Памеры 4,3 × 2,7×3 см

Апісанне правіць

Фігурка мае вышыню 4,3 см, дыяметр амаль круглай асновы складае 2,7 х 3 см[1]. Выразана з касці ў выглядзе цыліндрыка з адным бакавым выступам у верхняй частцы, які сімвалізаваў галаву. Стылізаваныя шахматныя фігуры створаны рускімі па ўсходніх узорах, для якіх характэрны абстрактны характар, паколькі іслам забараняў адлюстраванне жывых істот[2].

На фігурцы збоку разьбяром пастаўлены (працарапаны) знак у выглядзе трызубца. Напэўна, гэта знак-метка ўладальніка дадзенай рэчы, як лічыць аўтар раскопак Ф. Д. Гурэвіч. Славянскі знак трызубца гаворыць на карысць мясцовага паходжання дадзенай шахматнай фігуры[1].

Зноскі

  1. а б Мядзведзева В. У. Касцярэзная вытворчасць Навагрудка ў сярэдневякоўі
  2. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.