Конікі (род птушак)

Конікі, таксама Шчаўрыцы[1] (Anthus) — род птушак сямейства сітаўкавых, які аб'ядноўвае каля 40 відаў дробных птушак, распаўсюджаных як ва ўсходнім, так і заходнім паўшар'і. Цела конікаў часта пакрыта стракацінамі, аднак іх частата можа вагацца. Многія віды надзвычай падобныя адзін да аднаго, і часам адрозніць іх можна хутчэй па характары унікальнага для кожнага коніка спеваў, чым па знешніх марфалагічных прыкметах. Таксама пры ідэнтыфікацыі вялікае значэнне мае малюнак апярэння, які пры ўважлівым назіранні крыху адрозніваецца ў розных птушак. Палавы дымарфізм у большасці відаў не выяўлены, г.зн. самкі па вонкавым выглядзе не адрозніваюцца ад самцоў. Таксама маецца мала адрозненняў паміж маладымі і сталымі асобінамі.

Конікі

Anthus richardi

Anthus pratensis

Лясны свірстун

Anthus cervinus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anthus (Bechstein, 1805)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178488
NCBI  36257
EOL  45511048
FW  368919

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Конікі, Шчаўрыцы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.407