Корынскі кляштар
Корынскі кляштар (ням.: Kloster Chorin) — былое цыстэрцыянскае абацтва паблізу мястэчка Корын за 6 км на поўнач ад Эберсвальдэ ў Барніме федэральнай зямлі Брандэнбург.
Славутасць | |
Корынскі кляштар | |
---|---|
![]() | |
52°53′34″ пн. ш. 13°53′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Цагляная готыка |
Дата заснавання | 1258 |
Дата скасавання | 1542 |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | kloster-chorin.org (ням.) |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0d/17-05-23-Fotoflug_Barnim-a_RR70931.jpg/220px-17-05-23-Fotoflug_Barnim-a_RR70931.jpg)
Кляштар заснаваны ў 1258 годзе брандэнбургскімі маркграфамі пад назвай Марыензэе. Абацтва знаходзілася на мяжы ўладанняў Асканіяў і зямель палабскіх славян. Секулярызаваны ў 1542 годзе.
Яскравы ўзор цаглянай готыкі, помнік архітэктуры і месца правядзення культурных мерапрыемстваў, у прыватнасці, штогадовага фестывалю «Корынскае музычнае лета», які праводзіцца з 1964 года.
Паводле адной з версій, назва Корын мае славянскае паходжанне і роднасная слову «хворы».
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме кляштар Корын
- Корынскі кляштар bei www.cistercensi.info Архівавана 8 верасня 2009.