Кохер[1] (ням.: Kocher) — рака ў Германіі, цячэ па зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Плошча басейна ракі — 1960 км². Даўжыня ракі — 168,7 км. Расход вады — 22,53 м³/с.

Кохер
Характарыстыка
Даўжыня
  • 168 км
Басейн 1 961 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 48°46′19″ пн. ш. 10°05′43″ у. д.HGЯO
Вусце Некар
 • Каардынаты 49°13′22″ пн. ш. 9°12′07″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Некар → Рэйн → Паўночнае мора
Краіна
=
physical
Кохер (рака)
Кохер (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кохер бярэ пачатак на ўсходніх схілах Швабскага Альба (у Швабскай Юры) на ўсход ад гары Берэнберг. Цячэ спачатку на поўнач, затым на паўночны захад і захад. У Кохер упадаюць рэкі Лайн (злева), Рот (злева), Бюлер (справа), Купфер (злева), Орн (злева), Брэтах (злева), Біберс, Айсбах і іншыя, раней называліся Лейн, Рор, Бібер, Бліндэ. Упадае ў Некар справа каля горада Бад-Фрыдрыхсхаль на вышыні 143 метры над узроўнем мора.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — карта Бадэн-Вюртэмберга