Кракавэць
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Кракавец ці Кракавэць[1] (укр.: Краковець) — пасёлак у Яварыўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны паміж рэкамі Шкло і Ажомля, ў 19 км на захад ад раённага цэнтра і ў 21 км ад чыгуначнай станцыі Яварыў. Адзін з найбуйнейшых пагранічных пераходаў на мяжы Украіны з Польшчай, пункт мытнага афармлення.
Пасёлак гарадскога тыпу
Кракавец
Краковець
| ||||||||||||||||||||||
Размяшчэнне
правіцьПобач з мястэчкам з 1998 г. знаходзіцца найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе прапускны пункт на польска-украінскай мяжы, які злучае польскую нацыянальную аўтастраду нумар 4 і ўкраінскую дарогу міжнароднага значэння М10, якія ў сваю чаргу з’яўляюцца часткай еўрапейскага маршруту Е40 з прапускной здольнасцю да 5 тысяч легкавых аўтамабіляў за суткі.
У цяперашні час завершаны работы па будаўніцтву 84-кіламетровай аўтамабільнай дарогі Львоў — Кракавец, якая стане працягам пан’еўрапейскага транспартнага калідора нумар 3. Яна будзе праходзіць праз Берлін, Дрэздэн, Вроцлаў, Львоў і Кіеў. Дзякуючы гэтай дарозе за 12 гадзін можна будзе дабрацца з Заходняй Еўропы ў Кіеў.
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца ў гістарычных дакументах XV ст. У 1425 годзе мястэчка атрымала магдэбургскае права. У 1590 г. пры садзейнічанні ўладальніка горада князя Аляксандра Астрожскага быў пабудаваны замак, які да нашых дзён не захаваўся. Пра яго згадваў у сваіх успамінах нямецкі падарожнік Ульрых фон Вердум. Кальвінскі збор, які дзейнічаў у мястэчку, быў заснаваны ў 16 ст. пры садзейнічанні самбірскага вайсковага Станіслава Фредра. Мяркуюць, быў ён зачынены па ініціятыве пярэмышльскага каталіцкага біскупа Мацея Пстраконскага ў 1604 г., а будынак вярнулі каталіцкай супольнасці мястэчка.
Курапатніцкі ў сваёй працы «Geografia Galicyi» успамінаў пра вялікую калекцыю каштоўных рэчаў у «замку Ігнацыя Цэтнера», у прыватнасці, абразоў, партрэтаў, кніг, манет, табакерак, пудзілаў птушак, якія зніклі без вестак. Пасля анэксіі Польшчай заходнеўкраінскіх зямель Кракавец страціў статус горада. Але 27 сакавіка 1934 г. ён зноў яго атрымаў. На 1 верасня 1939 г. у горадзе было 1840 жыхароў (640 украінцаў-грэкакатолікаў, 80 украінцаў-рымакатолікаў, 350 палякаў і 770 яўрэяў).
17 студзеня 1940 г. Кракавец стаў райцэнтрам Львоўскай вобласці. У сакавіку 1941 г. у ім быў арганізаваны калгас імя Т. Р. Шаўчэнкі. Да забароны УГКЦ у 1946 г. Кракавец быў цэнтрам дэканата Пярэмышльскай епархіі грэка-каталіцкай царквы (дэканат налічваў 16 прыходаў) і ўласна прыходу Кракавец, да якога належалі таксама Перадвор’я, Будзынь, Руда-Кракавецкая і Гукі.
На тэрыторыі пасялковага савета ў 1960-х гг. дзейнічаў калгас «Пагранічнік», які займаў 1392 га ворнай зямлі. Са збожжавых вырошчвалі пшаніцу і жыта, а з тэхнічных — лён. Развівалі мяса-малочную жывёлагадоўлю, авечкагадоўлю. Пабудавалі малачарню, лёнасушыльню, лёнапераробны пункт.
Пункт пропуску
правіцьУ выніку правядзення савецкай уладай мяжы праз Кракавец насельніцтва горада было выселена. Адкрыццё пункта пропуску праз дзяржаўную мяжу ўпершыню было прадугледжана Пагадненнем паміж урадамі Украіны і Польшчы аб пунктах пропуску ад 18 мая 1992 г. З 1992 па 1996 гг. пытанні будаўніцтва і практычнага адкрыцця новага пункта пропуску на заходняй мяжы Украіны пастаянна тармазілася па розных прычынах. Адкрыццё новага пункта пропуску адбылося пры ўдзеле Леаніда Кучмы і Аляксандра Квасьнеўскага 3 студзеня 1998 г.
Прапускная здольнасць за суткі:
- пасажыраў — да 6000 чалавек;
- легкавых аўтамабіляў — да 4000;
- аўтобусаў — да 100;
- грузавых аўтамабіляў — да 500.
Тып пункта пропуску — аўтамабільны. Статус пункта пропуску — міжнародны. Характар перавозак — пасажырскі, грузавы. Акрамя радыялагічнага, мытнага і памежнага кантролю, пункт пропуску можа ажыццяўляць санітарны, фітасанітарны, ветэрынарны, экалагічны і кантроль Службы міжнародных аўтамабільных перавозак.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»