Крамяні
Крамяні́[1] (трансліт.: Kramiani, руск.: Кремени) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Вёска
Крамяні
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПерад скасаваннем прыгоннага права вёска Крамяні адносілася да маёнтка Падбярэжжа, уласнасць Манюшкаў[2], у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 2 ліпеня 1944 года савецкая 1-я Мінская партызанская брыгада пераплавілася цераз Свіслач, авалодала вёска і ўтрымлівала да прыходу савецкіх войскаў.
Паводле перапісу 1960 года пасёлак. У 1964 годзе да вёскі Крамяні была далучана вёска Замасточча.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Дапаможнік . Архівы Беларусі.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 95.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Крамяні // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 150—151. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крамяні