Красічынская сядзіба

Пінск

Красічынская сядзіба — колішняя сядзіба ў вёсцы Жабчыцы Пінскага раёна.

Славутасць
Красічынская сядзіба
52°07′14″ пн. ш. 25°59′21″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Належала графу Красіцкаму, уваходзіла ў склад маёнтка Жабчыцы. Пасля Першай сусветнай вайны і да 1939 г. Красічынскі двор знаходзіўся ў братоў Івана і Уладзіміра Дымічаў[1].

Пасля ўстанаўлення савецкай улады ў 1939 г. сядзіба разам з пабудовамі выкарыстоўвалася чыгуначным ведамствам, якое абслугоўвала лінію Пінск — Брэст[2][1].

З 1944 г. да 1947 г. у сядзібе размяшчаўся калгас, да канца 1950-х гадоў — бальніца[1].

У 1965-1967 гады ва ўрочышчы Красічына было пабудавана Пінскае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №43 меліярацыйных работ[3].

З пабудоў ужо нічога не засталося, палац знішчаны, гаспадарчыя будынкі разабраны. Ёсць сажалка, равы, рэшткі парку, дзе растуць грабы, адзінкавыя дрэвы каштана, дуба, клёна, ясеня[1].

Зноскі

  1. а б в г Красічын // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
  2. Злобин Э. Поселения Пинщины // Пінскі веснік. 9.07.1999. С. б
  3. Пинский государственный ПЛСХ производства. www.ptu161.brest.by. Праверана 20 сакавіка 2024.

Літаратура правіць