Краіна Беларусь
«Краі́на Белару́сь. Ілюстрава́ная гісто́рыя» — беларуская кніга, выдадзеная накладам 3 000 асобнікаў[1].
Краіна Беларусь | |
---|---|
Краі́на Белару́сь | |
| |
Жанр | Ілюстраваная гісторыя |
Аўтар | Уладзімір Аляксеевіч Арлоў |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 2003 |
Дата першай публікацыі | 2012 |
Асобнае выданне | 2003 |
Выдавецтва | Kalligram |
Колькасць старонак | 320 |
Ілюстратар | Зміцер Герасімовіч |
Афармленне | Зміцер Санько |
Носьбіт | кніга |
ISBN | 978-985-6919-82-7 |
Змест
правіцьКніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі, жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі. У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку ўнікальныя летапісныя мініяцюры, сярэдневяковыя гравюры, рэдкія фотаздымкі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу дагэтуль былі невядомыя. Гісторыя краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.
Іншыя дадзеныя
правіцьРэцэнзентамі кнігі з’яўляюцца доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук Георгій Штыхаў. Кніга мела два выданні, выданне другое было дапрацавана. Выданню кнігі спрыялі Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Музей беларускага кнігадрукавання. Кніга выдадзена пры падтрымцы «BelSwissBank».
Зноскі
- ↑ Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя . Knihi.by. Праверана 2 кастрычніка 2021.