Пункт расы
(Пасля перасылкі з Кропка расы)
Пункт расы́, кропка расы — тэмпература, ніжэй за якую павінна ахаладзіцца паветра (газ), каб наяўная ў ім пара пры дадзенай канцэнтрацыі і нязменным ціску дасягнула насычэння. З’яўляецца неабходнай умовай выпадзення расы і адным з асноўных паказнікаў вільготнасці паветра.
Пункт расы вызначаецца паводле псіхраметрычных табліц на падставе тэмпературы сухога і вільготнага тэрмометраў або кандэнсацыйным гігрометрам.
Пры адноснай вільготнасці ніжэйшай за 100 %, тэмпература пункта расы знаходзіцца ніжэй за фактычную тэмпературу паветра; пры адноснай вільготнасці ў 100 % — супадае з ёй.
Літаратура
правіць- Пункт расы, кропка расы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 123. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).