Касцёл Божага Цела (Крошын)
Касцёл Божага Цела — мураваны каталіцкі храм у в. Крошыне Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Божага Цела | |
---|---|
53°11′58″ пн. ш. 26°09′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершы касцёл у Крошыне быў пабудаваны ў 1442 годзе. У 1818 годзе быў пабудаваны новы касцёл з дрэва. У 1920-я гады ўзведзены сучасны мураваны будынак касцёла.
Архітэктура
правіцьУ яго сцены ўмуроўваліся старыя надмагільныя камяні з мясцовых пахаванняў XIX ст.
У касцёле знаходзіцца жырандоля, якую ў 1881 годзе ўласнаручна вырабіў паэт і каваль Паўлюк Багрым. Жырандоля была створана на замову пана Пятра Святаполк-Завадскага для ягонай сядзібы. Пазней нашчадкі пана перадалі жырандолю ў касцёл[1].
За касцёлам знаходзіцца магіла Паўлюка Багрыма з помнікам у выглядзе стэлы з невялічкім бюстам паэта, знаходзіцца памятны валун з надпісамі па-лацінску і па-беларуску: «Vita brevis — Patria eterna», што азначае «Жыццё кароткае — Радзіма вечная»[2].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ http://labadzenka.by/kroshyn-kascyol-bozhaha-tsyela-1920-ya-hady/(недаступная спасылка)
- ↑ https://www.intex-press.by/2012/05/14/slyady-spadchyny-kroshyn-2/ Архівавана 8 мая 2021.