Круглік (возера)

Кру́глік, Плюшчаўскаевозера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 5 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Прыазёрная, у басейне ракі Сечна.

Круглік
Каардынаты: 55°15′09,40″ пн. ш. 29°36′25,14″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 142,1 м
Даўжыня 1,43 км
Шырыня 0,51 км
Плошча 0,4 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,86 км
Найбольшая глыбіня 31,5 м
Сярэдняя глыбіня 9,0 м
Плошча вадазбору 11,2 км²
Круглік (Беларусь)
Круглік
Круглік
Круглік (Віцебская вобласць)
Круглік
Круглік

Плошча паверхні 0,4 км². Даўжыня 1,43 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Найбольшая глыбіня 31,5 м, сярэдняя — 9,0 м. Даўжыня берагавой лініі 4,86 км. Аб’ём вады ў возеры 3,58 млн м³. Плошча вадазбору 11,2 км².

Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, параслі хмызняком, на ўсходзе лесам. Берагі на ўсходзе зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыбіні 5 м выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, ніжэй — гліністым ілам. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 30—50 м, падводная пашырана да глыбіні 2,5 м. Злучана пратокай з возерам Лескавічы, выцякае ручай у возера Мошна.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Шумилинский район: карта. Шумилино: план. Оболь: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2014. — 2 500 экз.

СпасылкіПравіць