Мошна (возера, Шумілінскі раён)

Мошнавозера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сечна, за 4 км у напрамку на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Прыазёрная.

Мошна
Каардынаты: 55°15′39,40″ пн. ш. 29°34′37,80″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 140,8[1] м
Даўжыня 2,1 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,65 км²
Аб'ём 0,00151 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,03 км
Найбольшая глыбіня 3,9 м
Плошча вадазбору 16,3 км²
Мошна (Беларусь)
Мошна
Мошна
Мошна (Віцебская вобласць)
Мошна
Мошна

Плошча паверхні возера 0,65 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 6,03 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Аб′ём вады 1,51 млн м³. Плошча вадазбору 16,3 км².
Катлавіна возера значна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 м, у паўднёвай частцы возера дасягаюць вышыні 9 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, тарфяныя, на ўсходзе пясчаныя, у залівах сплавінныя. Дно возера выслана сапрапелем, месцамі (да глыбіні 2 м) пяском. Возера моцна зарастае падводнай расліннасцю. У Мошна ўпадаюць ручаі, у тым ліку з возера Круглік, і выцякае ручай у возера Дабееўскае.

У возеры расце рэдкі ахоўны від флоры — шальнік Валенберга (Alisma wahlenbergii)[2][3].

Зноскі

СпасылкіПравіць