Дабееўскае
Дабе́еўскае — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сечна, (выцякае з возера), за 7 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёсак Дабея, Ільінцы, Смяшкова.
Дабееўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 138,7 м |
Даўжыня | 2,22 км |
Шырыня | 1,35 км |
Плошча | 2,31 км² |
Аб’ём | 0,00165 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,3 км |
Найбольшая глыбіня | 3,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 7 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,14 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 32 км² |
Упадаюць | ручаі. каналы |
Выцякаюць | рака Сечна |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 2,31 км². Найбольшая глыбіня 3,6 м, сярэдняя 0,7 м. Даўжыня 2,22 км, найбольшая шырыня 1,35 км. Даўжыня берагавой лініі 6,3 км. Аб'ём вады 1,65 млн. м³. Плошча вадазбору 32 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя, на ўсходзе дасягаюць вышыні 4—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя.
Дно плоскае, сапрапелістае. Возера слабапраточнае, дыстрофнае. Злучана ручаём з азёрамі Круглік, Мошна і Зыскаўскае. Моцна зарастае. Сярод расліннасці: рдзесты, шышняк, харавыя водарасці.
У возеры водзяцца шчупак, карась, лінь, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Узровень вады ў возеры паніжаны на 1 метр у мэтах здабычы сапрапелю (Дабееўскае радовішча сапрапелю аб'ёмам 11,9 млн. м³)[1].
Зноскі
- ↑ Рачэўскі А. М. Дабееўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Рачэўскі А. М. Дабееўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21—22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Дабееўскае возера Архівавана 15 жніўня 2013.