Круг-Рудка

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Круг-Рудка — былая вёска ў Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Вёска
Круг-Рудка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203866041
Круг-Рудка на карце Беларусі ±
Круг-Рудка (Беларусь)
Круг-Рудка
Круг-Рудка (Гомельская вобласць)
Круг-Рудка

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (33 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 7 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 128 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыйнага забруджвання ўсе пабудовы знесены і пахаваны пад пластом зямлі.

Гісторыя правіць

Заснавана напачатку XX стагоддзя. У 1920-е года павялічылася за кошт перасяленцаў з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У канцы 1930-х гадоў вёскі Круг і Рудка былі аб'яднаны ў адзін населены пункт — вёску Круг-Рудка. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы). Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Глухавіцкага сельсавета[2], пасля — у складзе Спярыжскага сельсавета.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка правіць

  • 1930 год — у вёсцы Круг 23 гаспадаркі, 134 жыхара, у вёсцы Рудка 11 гаспадарак, 72 жыхара.
  • 1959 год — 226 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (33 сем'і) пераселены.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. РЕШЕНИЕ ГОМЕЛЬСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА 20 января 2005 г. № 29 ОБ ИСКЛЮЧЕНИИ ИЗ ДАННЫХ ПО УЧЕТУ И РЕГИСТРАЦИИ АДМИНИСТРАТИВНО-ТЕРРИТОРИАЛЬНЫХ И ТЕРРИТОРИАЛЬНЫХ ЕДИНИЦ НАСЕЛЕННЫХ ПУНКТОВ БРАГИНСКОГО, ДОБРУШСКОГО, КОРМЯНСКОГО И НАРОВЛЯНСКОГО РАЙОНОВ
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0