Глухавічы

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Глу́хавічы[1] (трансліт.: Hluchavičy, руск.: Глуховичи) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.

Вёска
Глухавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1574 год
СААТА
3203874002
Глухавічы на карце Беларусі ±
Глухавічы (Беларусь)
Глухавічы
Глухавічы (Гомельская вобласць)
Глухавічы

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (236 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 5 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 29 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на захадзе пад вострым кутом далучаецца кароткая просталінейная, шыротная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Найранейшая згадка пра «село Глуховичи з людми отчизными, куничниками, з даню грошовою и медовою, з дубровами, з лесами, з чертежами, полми и сеножатми и з ловы пташними» сустракаецца ў лісце ад 15 сакавіка 1574 года князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага брату князю Міхаілу Аляксандравічу Вішнявецкаму аб раздзеле айчызнага маёнтку Брагін Кіеўскага павета Каралеўства Польскага. Уладальнікам яго стаў князь Міхаіл[3]. З 2-й паловы XVII стагоддзя — у валоданні Канецпольскіх. Дзейнічала Міхайлаўская царква (з 1752 года захоўваліся метрычныя кнігі). Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. З 1811 года ў валоданні Ракіцкіх. У 1842 годзе на сродкі графа Ракіцкага замест старой, пабудавана новая драўляная царква. У 1850 годзе дзейнічала царкоўнапрыходская школа. У 1885 годзе працавала народнае вучыліща. Працаваў спіртаачысціцельны завод Д. Т. Мысліна (паравы рухавік, 8 працоўных).

З 8 снежня 1926 года па 1987 год[4] цэнтр Глухавіцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 1930 годзе дзейнічала пачатковая школа. У 1931 годзе арганізаваны калгасы «Узыходны расвет» і імя М. І. Калініна, працавалі паравы млын, конная крупадрабілка (з 1928 года), вятрак (з 1916 года), 2 гамарні, цыркулярка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баі за вызваленне Глухавіч і суседніх вёсак 27 лістапада 1943 года загінулі 3 салдата і 1 партызан (пахаваны ў брацкай магіле каля Дома культуры). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 288 мясцовых жыхароў, у памяць пра загінулых у 1967 годзе збудаваны абеліск. У 1962 годзе да вёскі далучана вёска Двор Глухавічы. У 1970 годзе — васьмігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, майстэрня побытавага абслугоўвання, крама.

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дублінскага сельсавета[5].

Знаходзіцца кантрольны пункт па назіранню за мясцовасцю, жыхары пераселены ў чыстыя месцы.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — жыхароў няма.

Дынаміка правіць

  • 1850 год — 67 двароў, 462 жыхара.
  • 1885 год — 89 двароў, 504 жыхара.
  • 1908 год — 151 двор, 909 жыхароў.
  • 1930 год — 153 двары.
  • 1959 год — 971 жыхар (паводле перапісу).
  • 1970 год — 268 двароў, 906 жыхароў.
  • 1986 год — жыхары (236 сем'яў) пераселены.

Вядомыя выхадцы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. — 2000. С. 189
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  6. Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць