Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэнка

вучоны

Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэ́нка[2] (17 сакавіка 1909 — 24 сакавіка 1975) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар хімічных навук (1954), прафесар (1954), акадэмік Акадэміі навук БССР (1959), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972).

Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэнка
Дата нараджэння 17 сакавіка 1909(1909-03-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1975(1975-03-24) (66 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Глухавічы (былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1933 годзе скончыў хімічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1934 года на пасадзе асістэнта кафедры фізічнай і калоіднай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навучаўся ў аспірантуры пры Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР і абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1938—1941 і 1943—1965 гадах загадчык кафедры фізічнай і калоіднай хіміі, 1957—1968 — загадчык радыехімічнай лабараторыі, 1943—1947 — дэкан хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Адначасова М. М. Паўлючэнка ў Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР у 1937—1941 і 1944—1959 гадах, з 1957 года — загадчык лабараторыі мінеральных солей і ўгнаенняў. З 1959 года ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР: у 1959—1966 гадах — дырэктар, з 1966 года — загадчык лабараторыі цвёрдафазных рэакцый.

Памёр 24 сакавіка 1975 года.

Навуковая і грамадская дзейнасць

правіць

Навуковая дзейнасць вучонага ў галіне тэорыі тапахімічных рэакцый, кінетыкі і механізме гетэрагенных хімічных рэакцый, радыяхіміі, малекулярным і эмісійным спектральным аналізе, абагачэнню калійных солей. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 3 доктарскія і 40 кандыдацкіх дысертацый.

З 1957 года М. М. Паўлючэнка быў членам пленума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР[3]. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій выданняў «Прикладная спектроскопия», «Доклады АН БССР», «Известия АН БССР», шэрагу вучоных саветаў[3].

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[3]. Сярод апублікаваных прац вучонага:

  • Основное уравнение топохимических реакций, не катализируемых твердым продуктом // Журн. физ. химии. 1949. Т. 23, вып. 7;
  • Гетерогенные химические реакции // Под редакцией М. М. Павлюченко. — Мн., 1961, 1964, 1965, 1970, 1975;
  • Калийные соли Белоруссии, их переработка и использование. Мн., 1966. (разам з Х. М. Александровічам).

Узнагароды

правіць

Памяць

правіць

Мемарыяльная дошка на будынку Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі[4].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць