Хасень Мустафавіч Александровіч
Хасень Мустафавіч Александровіч (нар. 20 красавіка 1924, Клецк, Мінская вобласць) — беларускі хімік, доктар хімічных навук, прафесар.
Хасень Мустафавіч Александровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 красавіка 1924 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Альма-матар |
|
Біяграфія правіць
Скончыў БДУ (1953). З 1956 года ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР, з 1966 года загаднік лабараторыі і намеснік дырэктара (да 1980 года), з 1990 года галоўны, пазней вядучы навуковы супрацоўнік[1].
З пачатку 1990-х гадоў — актыўны ўдзельнік адраджэння татарскай культуры ў Беларусі. Аўтар кнігі «Памяць», прысвечанай гісторыі татарскай грамады Клецка і даследвання «Белорусско-польские татары на перекрёстках ХХ столетия», напісанага пераважна па матэрыялах Клеччыны.
Аўтар 4 манаграфій, 145 аўтарскіх тэхнічных распрацовак[2].