Крыварожскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт

Крыварожскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (укр.: Криворізький державний педагогічний університет) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаная ў Крывым Розе.

Крыварожскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
Криворізький державний педагогічний університет
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Криворізький державний педагогічний університет
Міжнародная назва Kryvyi Rih National Pedagogical University
Заснаваны 1930
Тып профільная ВНУ
Рэктар Jaroslaw Schramko[d]
Студэнты 7 000
Юрыдычны адрас пр-т Гагарына 54, 50086 Крывы Рог, Украіна
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР
Сайт kdpu.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1930 годзе як Крыварожскі інстытут прафесійнай адукацыі. Рыхтаваў настаўнікаў фізікі, матэматыкі, гісторыі і палітэканоміі, мовы і літаратуры. У 1933 годзе Інстытут прафесійнай адукацыі быў рэарганізаваны ў педагагічны інстытут. У даваенны перыяд інстытут падрыхтаваў каля 1000 настаўнікаў. 16 сакавіка 1999 года Пастановай Кабінета Міністраў Украіны на базе Крыварожскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута створаны Крыварожскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. З 1992 года ў ВНУ функцыянуе аспірантура, на кафедрах працуе больш за 120 яе выпускнікоў. За гады функцыянавання аспірантуры падрыхтавана больш за 110 кандыдатаў навук. У 2011 годзе быў створаны Крыварожскі нацыянальны ўніверсітэт, які аб’яднаў Крыварожскі тэхнічны ўніверсітэт, Крыварожскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Крыварожскі эканамічны інстытут КНЭУ, Крыварожскі факультэт НМетАУ. 27 студзеня 2016 года распараджэннем Кабінета міністраў Украіны Крыварожскі педагагічны інстытут зноў выдзелены са складу Крыварожскага нацыянальнага ўніверсітэта з аднаўленнем на яго базе Крыварожскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

Структура правіць

  • Факультэт дашкольнай і тэхналагічнай адукацыі
  • Факультэт украінскай філалогіі
  • Фізіка-матэматычны факультэт
  • Факультэт замежных моў
  • Псіхолага-педагагічны факультэт
  • Прыродазнаўчы факультэт
  • Факультэт геаграфіі, турызму і гісторыі
  • Факультэт мастацтваў

Спасылкі правіць