Крывое (заказнік)

Гідралагічны заказнік «Крывое» — заказнік рэспубліканскага значэння, створаны ў 1979 годзе для аховы Крывога возера і прылеглых прыродных комплексаў. Знаходзіцца на сутыку Ушацкага, Бешанковіцкага і Лепельскага раёнаў. Плошча (на 2021 год) 1063,72 га.

Крывое
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 1063,72 га
Дата заснавання 1979
physical
Крывое
Крывое

Апісанне

правіць
 
Інфармацыйная шыльда заказніка
 
озера Крывое з боку в. Горы 2

Размешчаны на паўднёвым усходзе Полацкай нізіны. Возера Крывое займае плошчу да 4,5 км². Максімальная яго глыбіня 31,5 м. Берагі адрозніваюцца высокай круцізной — 40-45 градусаў, а вышыня схілаў даходзіць да 50 м. У яго тыповая для ледніковых азёр складаная, глыбокая катлавіна, высокія залесеныя схілы, маленькая ступень зарастання макрафітамі, чыстая вада і шматлікая іхціяфауна. 17 % вадазборнай плошчы ўкрыта лесам, месцамі яна забалочана.

Ландшафты заказніка вызначаюцца асаблівай маляўнічасцю. Саснова-яловыя і бярозава-асінавыя лясы, што растуць па схілах, месцамі падыходзяць да самай вады. Возера Крывое незвычайна чыстае і празрыстае. Тут расце палушнік азёрны, занесены ў Чырвоную кнігу. Водзіцца вугор, судак, лешч і іншая рыба[1].

Зноскі

  1. Гідралагічны заказнік — Крывое(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2022. Праверана 2 красавіка 2020.

Літаратура

правіць
  • Крывое // Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэд.- склад. В. К. Мазоўка, Н. М. Сямашка. — Мн., 1985. — С. 77 — 78.
  • Крывое возера // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Н. А. Дзісько [і інш.]. — Мн., 1994. — 414 с.
  • Крывое возера // Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал. Л. В. Казлоўская [і інш.]. — Мн.,1992. — С. 127—128.
  • Крывое возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1986. — Т. 3. — С. 85 — 86.
  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — 640 с.: іл.
  • Урбан, І. Я. Мая Ушаччына святая, мой край зацішкаў і грамоў : краязнаўчыя матэрыялы / І. Я. Урбан. — Ушачы, 2006. — 33 с. : іл.
  • Цяцерка, Л. М. Геаграфія Ушацкага раёна / Л. М. Цяцерка. — Ушачы, 2006. — 110 с. : іл.