Крымскі мост
Крымскі мост — транспартны пераход цераз Керчанскі праліў, які злучыў Керчанскі паўвостраў на захадзе з Таманскім паўвостравам на ўсходзе. Маецца арка над суднаходнай часткай моста.
ГісторыяПравіць
15 мая 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё аўтамабільнай часткі Крымскага моста[1]. 23 снежня 2019 года запушчаны рух па чыгуначным мосце.
8 кастрычніка 2022 года на аўтамабільнай частцы моста з боку Таманскага паўвострава адбыўся падрыў грузавога аўтамабіля, які пацягнуў за сабой узгаранне паліўных цыстэрн чыгуначнага састава, што рухаўся ў напрамку Крымскага паўвострава. Здарылася частковае абвальванне двух аўтамабільных пралётаў Крымскага моста[2]. У выніку здарэння загінулі чатыры асобы[3]. Гл.далей Выбух на Крымскім мосце (2022). 5 снежня быў запушчаны аўтамабільны рух пасля правядзення аднаўленчых работ[4].
Зноскі
- ↑ blr.belta.by Архівавана 17 мая 2018.
- ↑ tass.ru
- ↑ tass.ru
- ↑ tass.ru
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крымскі мост