Керчанскі паўвостраў
Керчанскі паўвостраў — усходняя частка Крымскага паўвострава, ва Украіне.
Абмываецца на поўначы Азоўскім морам, на поўдні Чорным морам, на ўсходзе — Керчанскім пралівам. Плошча каля 3 тыс. км².
Паўночна-ўсходняя частка ўзгорыстая (выш. да 190 м г. Анук), паўднёва-заходняя — раўнінная. Гразевыя вулканы. Саляныя азёры-ліманы. Керчанскі жалезарудны басейн.
Большая частка тэрыторыі ўзарана (збожжавыя, тэхнічныя, бахчавыя культуры і вінаграднікі). Найбуйнейшы горад і порт — Керч.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 240. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).