Крыніца (бровар)
ААТ «Крыніца» — найбуйнейшы беларускі бровар, які ўваходзіць у канцэрн «Белдзяржхарчпрам».
Крыніца | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1975 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск, вул. Радыяльная, 52 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | генеральны дырэктар Аляксандр Яўгенавіч Кіжук |
Галіна | Харчовая прамысловасць |
Прадукцыя | Піва, квас, безалкагольныя і слабаалкагольныя напоі |
Абавязацельствы | 34,5 млн BYN |
Абарот | 528,8 млрд. BYN |
Чысты прыбытак | ▲38 тыс. BYN[1] |
Матчына кампанія | Белдзяржхарчпрам |
Сайт | krinitsa.by |
Гісторыя
правіцьААТ «Крыніца», раней вядомае як Мінскі піваварны завод № 2, пачала сваю дзейнасць у 1975 годзе. Тады былі ўведзеныя ў эксплуатацыю асноўныя вытворчыя цэхі: соладавенны, варачны, брадзільна-лагерны і зварана першае піва «Крыніца»[2].
У 1992 годзе вытворчае аб’яднанне «Крыніца» стала арэндным прадпрыемствам, якое ў 2001 годзе было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.
У 2001 годзе Прэзідэнт А. Лукашэнка і прэзідэнт піваварнай кампаніі «Балтыка» Таймураз Балоеў дамовіліся аб інвестыцыях у «Крыніцу». Расійскія інвестары планавалі за два гады падвоіць магутнасці беларускага прадпрыемства, уклаўшы ў яго 50 млн долараў, і разлічвалі праз дадатковую эмісію атрымаць кантрольны пакет акцый. За год «Балтыка» пад гарантыі ўрада ўклала ў «Крыніцу» 10,5 млн долараў. З улікам фінансавання з расійскага боку, беларускі бок не спяшаўся аддаваць кантрольны пакет, прапаноўваючы паэтапную схему перадачы акцый і «некамерцыйныя» абцяжаранні, накшталт будаўніцтва лядовай арэны на «Трактары». Грунтоўна абнавіўшы вытворчасць, «Балтыка» у 2002 годзе згарнула рэканструкцыю і падала пазоў у Міжнародны камерцыйны арбітражны суд пры Гандлёва-прамысловай палаце Расійскай Федэрацыі, які вынес 5 рашэнняў на карысць істца і абавязаў выплаціць пазыку ў памеры больш за 10 млн долараў[3][4].
У перыяд з 2003 па 2008 гг. дзяржаўны пакет (84,5 %) акцый у «Крыніцы», знаходзіўся ў даверным кіраванні ААТ «Пріорбанк».
З 2006 да 2012 года ў склад прадпрыемства на правах філіяла ўваходзіла ААТ «Полацкае піва».
Вясной 2017 года Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця пачаў перадпрыватызацыйную падрыхтоўку піўзавода. Бровар «Крыніца» рыхтавалі да прыватызацыі[5].
Прадукцыя
правіць-
Квас «Лета 988»
-
Квас «Старажытны»
Зноскі
- ↑ Гадавая справаздача за 2016 г. (руск.) Архівавана 17 красавіка 2018.
- ↑ Гісторыя і традыцыі Архівавана 9 лютага 2018.
- ↑ Самые громкие «разводы» Беларуси с инвесторами (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (11 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2018. Праверана 11 лютага 2018.
- ↑ Міжнародны арбітражны суд абавязаў менскі бровар «Крыніца» вярнуць расейскай «Балтыцы» 3,5 мільёна даляраў . Радыё Свабода (2 верасня 2004). Праверана 11 лютага 2018.
- ↑ Бровар «Крыніца» рыхтуюць да прыватызацыі . Наша Ніва (23 красавіка 2017). Праверана 11 лютага 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крыніца (бровар)