Крынічны завулак (Наваполацк)
Крынічны завулак (трансліт.: Kryničny zavulak, руск.: Родниковый переулок) — невялікая вуліца ў Наваполацку.
Крынічны завулак Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 160 м |
Паштовы індэкс | 211501 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Апісанне правіць
Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы горада паміж 9-м мікрараёнам і царквой евангельскіх хрысціян-баптыстаў у раёне дыспетчарскай станцыі гарадскога транспарту «Падкасцельцы». Цягнецца паўколам з поўначы на паўднёвы захад ад вуліцы Палявой да вуліцы Малой Рачной. Працягласць завулка складае 160 метраў. Забудаваны індывідуальнымі дамамі катэджнага тыпу. Рух грамадскага транспарту не ажыццяўляецца.