Крысціна Бандурына

беларуская паэтка

Крысціна Бандурына (1992, Мазыр, Гомельская вобласць) — беларуская паэтка, філолаг, ЛГБТ-актывістка[1][2].

Крысціна Бандурына
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1992
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, грамадская актывістка
Мова твораў беларуская
Прэміі

Біяграфія правіць

Вучылася ў сярэдняй школе № 9 у г. Мазыр, скончыла філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць» (2017—2018). Рэдактарка інтэрнет-часопіса сучаснай беларускай паэзіі «TAUBIN».

Выпускніца Школы маладога пісьменніка пры «Саюзе беларускіх пісьменнікаў» (2015), Школы маладога літаратара «W/Rights» (аддзяленне паэзіі і перакладу, 2020).

Філолаг, рэдактар, вывучала беларускую і амерыканскую літаратуру. Жыве ў Мінску.

Творчасць правіць

Фіналістка конкурса «Экслібрыс» імя Аляксандра Уласава (2014), удзельніца праграмы «Рэзідэнцыя маладога літаратара» (2015), фестывалю «Вершы на асфальце» (2015—2021; Арганізатары фестывалю: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр), паэтычнага семінара з Вальжынай Морт (2017), праектаў «Вершаява» і «Transformation» Фонда Роберта Боша і Беларускага ПЭН-цэнтра (2017—2018).

Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют» (2016).

Мае зборнік вершаў «Homo» (2019, выдавецтва «Галіяфы») і зборнік перакладаў вершаў на рускую мову «Псалмы и сонники» (2021, выдавецкая серыя «UGAR»).

Вершы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, нямецкую, літоўскую, чэшскую, польскую, шведскую і дацкую мовы.

Грамадская дзейнасць правіць

Вяла блог па праблемах дамашняга гвалту. Працавала ў межах праекта «Маё права» Будзьма беларусамі![3]. ЛГБТ-актывістка[2][1].

Бібліяграфія правіць

  • «Homo». Мн.: Галіяфы, 2019.
  • «Псалмы и сонники». М.: UGAR, 2021.
  • «Самае трывожнае лета». Візенбург/Марк (Германія): Hochroth, 2023.

Зноскі

Спасылкі правіць