Крысціян Берар (фр.: Christian Bérard; 20 жніўня 1902, Парыж, Францыя — 12 лютага 1949, Парыж, Францыя), вядомы таксама як Бебэ (фр.: Bébé) — французскі мастак, ілюстратар і мастак па касцюмах.

Крысціян Берар
фр.: Christian Bérard
Фатаграфія
Дата нараджэння 20 жніўня 1902(1902-08-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1949(1949-02-11)[1][2][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька André Bérard[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, дызайнер касцюмаў, дызайнер, мадэльер, рысавальнік, выканаўчы прадзюсар, сцэнограф
Вучоба
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысціян Берар і яго партнёр Барыс Кахно, які пасля Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у стварэнні трупы «Балет Елісейскіх палёў», з’яўляліся адной з найбольш вядомых гомасексуальных пар Францыі ў 30—40-я гады XX стагоддзя.

Біяграфія правіць

Крысціян Берэр нарадзіўся ў 1902 годзе ў Парыжы. Дзіцем навучаўся ў ліцэі Жансон-дэ-Саі, а ў 1920 годзе паступіў у Акадэмію Рансана, дзе на яго мастацкі стыль аказалі ўплыў Эдуар Вюяр і Марыс Дэні.

Першая выстаўка прац Берара прайшла ў 1925 годзе ў «Галерэі П’ер», калі яму было 23 гады. З самага пачатку сваёй кар’еры ён цікавіўся афармленнем дэкарацый для тэатраў і дызайнам касцюмаў, адыграўшы вялікую ролю ў развіцці тэатральнага дызайну ў Францыі ў 1930—1940-я гады. У пачатку 1930-х гадоў Берар супрацоўнічаў з дызайнерам Жан-Мішэлем Франкам, распісваючы для яго шырмы, мэблю і ствараючы эскізы дываноў. Працуючы ў якасці ілюстратара моды, супрацоўнічаў з такімі мадэльерамі, як Эльза Скіяпарэлі, Ніна Рычы і Како Шанэль. Яго модныя ілюстрацыі ўпрыгожвалі вокладкі і старонкі французскага «Vogue» на працягу некалькіх гадоў. Таксама ён выканаў афармленне буціка «Christian Dior», які адкрыўся на авеню Мантэнь у Парыжы ў 1947 годзе.

Удзельнічаў у стварэнні дэкарацый і касцюмаў для фільма Жана Както «Прыгажуня і пачвара» (1946). Берар раптоўна памёр ад сардэчнага прыступу 11 лютага 1949 года на сцэне Тэатра Марыньі падчас рэпетыцыі п’есы «Свавольствы Скапена». Быў пахаваны на парыжскіх могілках Пер-Лашэз.

У 1950 годзе кампазітар Франсіс Пуленк прысвяціў мастаку сваю духоўную кантату «Stabat Mater», а рэжысёр Жан Както — сюррэалістычны фільм «Арфей».

Зноскі

  1. а б Christian Bérard
  2. а б Christian Bérard // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00016770
  3. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.