Крысціян Шад (ням.: Christian Schad, 21 жніўня 1894, Місбах — 25 лютага 1982, Штутгарт) — нямецкі мастак, мастак-графік, фатограф, прадстаўнік новай рэчыўнасці.

Крысціян Шад
Фатаграфія
Дата нараджэння 21 жніўня 1894(1894-08-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1982(1982-02-25)[4][5][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, фатограф, графік, калажыст
Вучоба
Мастацкі кірунак Дадаізм і New Objectivity[d]
Партыя
Узнагароды
Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і творчасць правіць

Сын вядомага адваката і ўнучаты пляменнік нямецкага мастака Карла Фора, Шад вучыўся жывапісу і графіцы ў мастацкай акадэміі ў Мюнхене з 1913 па 1914 год. У 1915 г., каб пазбегнуць мабілізацыі на фронт у Першую сусветную вайну, пераехаў у Цюрых, дзе працаваў графікам і мастаком. У Швейцарыі зблізіўся з дадаістамі Вальтэрам Зернерам, Хансам Арпам, Хуга Балем і Трыстанам Тцара, стаў адным з арганізатараў мастацка-палітычнага клуба, галерэі, тэатра Кабарэ Вальтэр (Шпігельгасэ, 1). Эксперыментуючы з фатаграфічнай паперай ён адкрыў мастацкую бяскамерную фатаграфію. Фатаграфіі, зробленыя ў 1919 годзе, былі першымі мастацкімі фотаграмамі, якія папярэднічалі працам Мана Рэя і Ласла Мохай-Надзя. З 1936 года іх пачалі называць «шадаграфіямі» — назва, прыдуманая Трыстанам Тцара. Да 1960 года Шад больш не ўжываў гэтую тэхніку.

У 1920—1925 гадах працаваў у Рыме і Неапалі, затым пераехаў у Вену. Зблізіўся са школай новай рэчыўнасці. У 1927 годзе вярнуўся ў Берлін. З 1935 года ў Крысціяна не атрымлівалася зарабляць на сваё жыццё толькі з дапамогай жывапісу, яму давялося перакаштаваць мноства прафесій. У адрозненне ад іншых прадстаўнікоў новай рэчыўнасці (Ота Дзікс, Георг Грос, Макс Бекман), не падвергся пераследам з боку нацыстаў. Пераехаў у Ашафенбург, пасля разбурэння яго студыі пры бамбёжцы ў 1943 годзе, а пазней пасяліўся ў Кайльбергу.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/70062 Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Christian Schad
  3. https://zkm.de/en/person/christian-schad Праверана 30 чэрвеня 2022.
  4. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  5. Christian Schad — 2006.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.