Крыс Такер

амерыканскі акцёр

Крыстафер Такер (англ.: Christopher Tucker; нар. 31 жніўня 1971) — амерыканскі камедыйны акцёр, які таксама выступае ў жанры cтэндап. Найбольш вядомы дзякуючы ролі дэтэктыва Джэймса Картэра ў трылогіі «Гадзіна пік», «Гадзіна пік 2» і «Гадзіна пік 3», а таксама фільмам «Пятніца», «Пяты элемент» і «Мой хлопец — псіх».

Крыс Такер
англ.: Chris Tucker
Дата нараджэння 31 жніўня 1971(1971-08-31) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, комік, кінапрадзюсар
Кірунак камедыя
IMDb ID 0000676
christucker.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першы поспех прыйшоў да Такера пасля таго, як ён сыграў адну з галоўных роляў у камедыі «Пятніца» рэжысёра Ф. Гэры Грэя. Але гледачы ўсяго свету запомнілі Крыса Такера пасля «Пятага элемента» (1997) Люка Бесона.

Калі ў 1998 годзе на экраны выйшаў фільм Брэта Ратнера «Гадзіна пік», зрабілася зразумелым, што поспех Такера ў «Пятым элеменце» не быў выпадковасцю. Пасля гэтага Крыс Такер не з’яўляўся на кінаэкране тры гады, нават у «Наступнай пятніцы» (2000) Стыва Кара — працягу «Пятніцы», якая праславіла акцёра, — ён не здымаўся.

У 2006 годзе Такер заключыў кантракт, па якім за ўдзел у фільме «Гадзіна пік 3» ён атрымліваў беспрэцэдэнтны ганарар — 25 мільёнаў долараў. Такім чынам, Крыс Такер стаў тады самым высокааплатным галівудскім акцёрам.

У 2012 годзе Крыс зняўся ў фільме «Мой хлопец — псіх».

Фільмаграфія

правіць
Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1997
ф Пяты элемент The Fifth Element Рубі Род

Зноскі

Спасылкі

правіць