Фінансы

Публічныя фінансы:

Міжнародныя фінансы
Дзяржаўны бюджэт
Федэральны бюджэт
Муніцыпальны бюджэт


Прыватныя фінансы:

Карпаратыўныя фінансы
Фінансы хатніх гаспадарак


Фінансавыя рынкі:

Рынак грошай
Валютны рынак
Фондавы рынак
Тэрміновы рынак


Фінансавыя прылады:

Бюджэт
Бюджэтны ўлік
Падаткі
Фінансаванне
Фінансавае планаванне
Фінансавыя актывы
Авуары · Валюта · Грошы
Каштоўныя паперы
Фінансавыя каэфіцыенты
Фінансавы менеджмент
Лізінг


Фінансавыя інстытуты:

Банк
Крэдытны кааператыў
Страхавая кампанія
Інвестыцыйная кампанія
Інвестыцыйны фонд
Узаемны фонд
Пенсійны фонд
Траставая кампанія
Казначэйства арганізацыі
Ламбард


Фінансавае права

Крэды́тны кааператы́ў (спажывецкі кааператыў фінансавай узаемадапамогі, СКФУ) — аб’яднанне прыватных асоб і дробных крэдытных устаноў, што прадае сваім членам акцыі, прымае ад іх уклады і дае ім крэдыты. Ствараецца згуртаваннем фізічных асоб паводле прафесійнай і тэрытарыяльнай прыкметы, таксама і пазыковымі таварыствамі (пазыкова-ашчаднае, узаемнай пазыкі). Устойлівасць дасягаецца стварэннем запасу грошай. Капітал утвараецца за кошт перыядычных унёскаў, паю і выпуску пазык. Займаецца таксама ўлікам векселяў, гандлёвым пасярэдніцтвам, камісійнымі аперацыямі, дарадніцтвам і аўдытам.

Крэдытныя кааператывы ўзніклі ў XIX стагоддзі ў Еўропе з прафесійных саюзаў. На 1999 год у развітых паводле ААН краінах у іх удзельнічала да 15% насельніцтва[1]. На 2010 г. захоўвалі $1,1 трыльёна. Сусветны савет пазыковых саюзаў (СРПС; Мэдысан, штат Вісконсін, ЗША) налічвала амаль 50 тыс. саюзаў у 98 краінах, што слугавалі каля 186 мільёнам пайнікаў. На доля пазыковых саюзаў прыпадала каля 8% сусветнага грашовага абарачэння.

БеларусьПравіць

Першы пазыковы саюз у краіне ўтварылі ў 2002 годзе юрыдычныя асобы. У 2004 г. узнік першы крэдытны кааператыў грамадзян. На 2010 г. такія арганізацыі складалі большасць. Толькі тры працавалі з юрыдычнымі асобамі. У 2008 г. крэдытныя кааператывы Беларусі ўтварылі Рэспубліканскую асацыяцыю спажывецкіх кааператываў фінансавай узаемадапамогі (РАСКФУ), што на 2010 г. налічвала 19 крэдытных кааператываў і з пачатку года ўступіла ў СРПС[2].

Зноскі

  1. Крэдытны саюз // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — Т. 8. — С. 533-534. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  2. Віктар Пазнякоў, Вольга Мядзведзева. Неабходныя грошы ў патрэбны час // Звязда : газета. — 22 верасня 2010. — № 185 (26793). — С. 1, 3. — ISSN 1990-763x.

СпасылкіПравіць