Тмогві (груз. თმოგვის ციხე) — грузінская крэпасць IX ст. на тэрыторыі краю Самцхэ-Джавахеты. Знаходзіцца на левым беразе ракі Кура, на тэрыторыі Аспіндзскага муніцыпалітэта, побач з аднайменнай вёскай Тмогві. Уваходзіць у Спіс нерухомых помнікаў нацыянальнага значэння Грузіі.

Славутасць
Крэпасць Тмогві
თმოგვის ციხე
41°23′40″ пн. ш. 43°18′53″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання IX стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размяшчэнне правіць

Крэпасць размешчана на трох пагорках, акружаных сцяной (даўжыня - 150 м і шырыня 3 м). На кожным узгорку пабудаваныя некалькі вежаў. Акрамя таго, паблізу крэпасці знаходзіцца курганнае поле, якое датуецца III-II тысячагоддзямі да н. э.

Гісторыя правіць

Па версіі Самвела Карапецяна, слова «Тмогві» паходзіць ад грузінскага слова могві (მოგვი), што азначае «паганскі святар» ці «чараўнік»[1].

Крэпасць упершыню згадваецца ў дакументах IX стагоддзя. Яна была пабудаваная ў якасці абарончага збудавання на гандлёвым шляху паміж раўнінай Джавахетыі і вытокам ракі Кура.

Упершыню крэпасць згадваецца ў грузінскіх хроніках у 914 годзе, калі эмір Юсуф ібн-Абу-с-Садж атачыў Тмогві, але адступіў без спробы захопу. Да пачатку XI стагоддзя крэпасць перайшла пад кантроль Грузінскага царства.

Другі раз крэпасць згадваецца ў апісанні праўлення цара Баграт III. Цар трымаў у прыгоннай вязніцы валадароў суседняга княства Кларджеты, Сумбата III і яго брата Гургена[2].

З 1073 года права валодання крэпасцю было перададзена ад Баграціёні да князёў Куабулідзэ. У наступных стагоддзях крэпасць належала знакамітым княжацкім родам Торэлі, Тмогвелі, Шалікашвілі і Джакелі.

У 1088 крэпасць абрынулася з-за моцнага землятрусу, што прывяло да смерці тагачаснага ўладальніка Кахабера.

У 1191 каралева Тамара Вялікая падарыла крэпасць роду Саргіс-Мхаргрдзэлі, якія кіравалі там наступнае стагоддзе. З гэтага роду паходзіў знакаміты сярэднявечны грузінскі паэт, пісьменнік і філосаф Саргіс Тмогвелі. Горад быў перабудаваны і развіваўся, пакуль зноў не быў разбураны праз землятрус у 1283 годзе.

Потым горад зноў быў разбураны землятрусам у 1319 годзе, адбудаваны падчас праўлення Мурвана Катхаідзэ.

Апошнімі ўладальнікамі крэпасці быў род Шалікашвілі. У 1578 годзе крэпасць захапіла Асманская імперыя. Пасля руска-турэцкай вайны ў 1829 гадзе крэпасць перайшла ва ўласнасць Расійскай імперыі ў рамках Адрыянапольскай дамовы.

Зноскі

  1. Karapetian 2011, p. 192.
  2. Закарая, П. (1983) Памятники Восточной Грузии. Искусство, Москва, 376 с. [Zakaraya, P. Monuments of Eastern Georgia]

Літаратура правіць

  • Berdzenishvili D., Sagharadze Sh., Georgian Soviet Encyclopedia, volume 4, p. 688, Tbilisi, 1979 (in Georgian)
  • Karapetian, Samvel (2011). Javakhk (PDF). Yerevan: Research on Armenian Architecture. pp. 192–204. ISBN 978-99941-875-7-7.