Крэўскае княства

Крэўскае княства — удзельнае княства ў басейне Бярэзіны, прытока Нёмана, якое існавала ў XIV ст. Цэнтрам княства было Крэва. Каля 1338 года вялікі князь літоўскі Гедзімін аддаў Крэўскае княства свайму сыну Альгерду. Пазней належала сыну Альгерда Ягайлу. Відаць, ужо ў XIV ст. страціла значэнне ўдзела, пазней пераўтворана ў староства ў Віленскім ваяводстве. У навуковай літаратуры часам сцвярджаецца, што ў 13871391 гг. Крэўскае княства належала брату Ягайлы князю Вігунту (Аляксандру), на самай справе той валодаў Кернавам у Літве.

Літаратура правіць

  • Леонтович Ф. И. Очерки истории литовско-русского права. — СПб., 1894. — С. 39. (руск.)