Віганд Альгердавіч
Віганд, або Вігант (каля 1372 — 28 чэрвеня 1392) — князь кернаўскі, сын вялікага князя літоўскага Альгерда Гедзімінавіча ад другой шлюбу з Ульянай Цвярской (пам. 1393), малодшы брат і паплечнік вялікага князя літоўскага Ягайлы.
Віганд Альгердавіч | ||||
---|---|---|---|---|
|
||||
Нараджэнне | каля 1372 | |||
Смерць |
28 чэрвеня 1392 |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | Гедзімінавічы | |||
Бацька | Альгерд | |||
Маці | Ульяна Цвярская | |||
Жонка | Ядвіга Апольская |
Біяграфія
правіцьПаводле Л. Вайтовіча, пры нараджэнні Віганд быў хрышчоны па праваслаўным абрадзе пад імем Фёдар[1].
Віганд атрымаў ва ўдзельнае валоданне ад свайго старэйшага брата, вялікага князя літоўскага Ягайлы, гарады Кернава, Чачэрск і Біюцішкі. Таксама меў значныя ўладанні ў Польшчы — Быдгашч, Інаўроцлаў і інш.
У 1385 годзе князь кернаўскі Віганд падтрымаў свайго старэйшага брата Ягайлы пры падпісанні ў Крэве уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. У 1386 годзе Віганд разам з іншымі братамі суправаджаў Ягайлу падчас яго паездкі ў Польшчу. У Кракаве Ягайла перайшоў ў каталіцтва і прыняў польскую карону. Большасць яго братоў, сваякоў і саноўнікаў таксама прынялі каталіцкае хрышчэнне. Пры хрышчэнні Віганд атрымаў імя Аляксандр. У 1390 годзе ён ажаніўся з Ядвігай Апольскай, дачкой сілезскага князя Уладзіслава Апольскага.
Падчас грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1389—1392 гадоў паміж Вітаўтам Кейстутавічам і Скіргайла Альгердавічам Віганд падтрымліваў апошняга. У 1390 годзе Скіргайла і Віганд пацярпелі паражэнне ад аб’яднаных сіл Вітаўта і тэўтонскіх крыжакоў. У 1391 годзе Віганд узначаліў паход літоўскага войска на Прусію, дзе літоўцы няўдала аблажылі замак Нойгартэн. Віганд карыстаўся любоўю і прыхільнасцю свайго старэйшага брата Ягайлы. У чэрвені 1392 года Віганд раптоўна памёр. Хадзілі чуткі, што Віганд быў атручаны па распараджэнні Вітаўта[2].
Спадчыннікі
правіцьТаксама літоўскае язычніцкае імя Вінгальт прыпісваецца брату Аляксандра Андрэю Альгердавічу, князю пскоўскаму і полацкаму, пачынаючы з прац Тэадора Нарбута, аднак па захаваных летапісах яно невядома. Аднак ад нейкага Вігунта выводзіць свой род княжацкі род Палубінскіх герба «Ястрабец».
Зноскі
- ↑ Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1.
- ↑ Барбашев А.И. Витовт и его политика до Грюнвальдской битвы. — Санкт-Петербург, 1885. — С. 59.
Літаратура
правіць- Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1596 года. — М., 2005.
- Барбашев А. И. Витовт и его политика до Грюнвальдской битвы (1410 г.). — СПб.: Типография Н. Н. Скороходова, 1885.