Кярнаве

мястэчка ў Літве
(Пасля перасылкі з Кернаве)

Кярнаве (літ.: Kernavė), традыцыйная беларуская назва Кернаў — мястэчка ў Літве на Віліі. Цэнтр сянюніі Шырвінтаскага раёна Вільнюскага павета. Насельніцтва 350 чал. (2009). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захад ад Шырвінтаса, за 35 на паўночны захад ад Вільнюса.

Мястэчка
Кярнаве
літ.: Kernavė
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Тып клімату
Насельніцтва
  • 272 чал. (2011)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Кярнаве на карце Літвы
Кярнаве (Літва)
Кярнаве
Рэчка Кернаўка (Kernavėlė) ля ўтоку ў Вілію
Рэчка Кернаўка (Kernavėlė) ля ўтоку ў Вілію

Каля паселішча размяшчаецца гістарычна-археалагічны комплекс, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Назва Кернаў (літ. «Кярнаве») ад назвы ракі Kernavė, якая ад літоўскага kernavė «топкае месца ў лугах, у лясах». Такога ж паходжання літоўскія рачныя назвы Kernavas, Kerniava, Kernavė[1], назва ракі Кернава (прыток вілейскай Ашмянкі).

Хроніка Быхаўца падае міфалагізаваную версію паходжання кернаўскай назвы — ад імя легендарнага князя Кернуса, які нібыта заснаваў Кернаў. Так жа сама утварылася і імя Швінтарог (ад мясціны *Šventaragis «Святы рог» пасярод цяперашняга Вільнюса).

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Kernow (1365), Керново (XVI стагоддзе), Керновъ (1689); у беларускіх тэкстах таксама ўжываюцца формы Кернова[2] і Кернава.

Гісторыя

правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Кернаў датуецца 1279 годам («Старэйшая рыфмаваная хроніка», «Хроніка Германа Вартберга») у сувязі з рэйдам крыжакоў. Абарончую сістэму паселішча ў XIII—XIV стагоддзях утваралі 5 замкаў, размешчаных на правым беразе Віліі, ад якіх засталіся гарадзішчы, цяперашнія іх назвы — Замкавая Гара (вышыня 30 м, плошча 5,82 га); Гара Ахвярніка (або Святая Гара; вышыня 13—18 м, плошча 1,3 га); Гара Ліздзейкі (або Крывейтэ; вышыня 25—30 м, плошча 0,4 га); «Сталец Міндоўга» (вышыня 22 м, плошча 1,08 га); Гара Кернава (стаіць асобна ад асноўнай групы, разам з могільнікам займае 1,48 га).

 
Гарадскі герб з прывілея 1792 г.

У Кернаве, мяркуецца, размяшчалася рэзідэнцыя вялікага князя літоўскага Трайдзеня і першапачаткова вялікага князя Гедзіміна. Іх лакалізуюць на г.зв. Гары Ахвярніка. Гандлёва-рамесны пасад размяшчаўся вакол замкаў, прадмесці — на Замкавай Гары. Забудова была драўлянай[3]. Пахавальны абрад на могільніку сведчыць пра суіснаванне ў XIII—XIV стагоддзях паганскіх і хрысціянскіх традыцый. У 1365 годзе Кернаў значна пацярпеў у часе рэйду тэўтонскіх рыцараў. У 1390 годзе атрад крыжакоў на чале з маршалам Энгельгартам фон Рабэ знішчыў драўляныя замкі, пасля чаго яны не змаглі адрадзіцца і не мелі былой сілы.

 
Кернаў. Н. Орда, XIX ст.

У XV стагоддзі ў даліне Паяты (каля 25 га) на беразе Віліі з’явілася новае паселішча, што ўваходзіла ў склад Віленскага павета. Каля 1420 года вялікі князь Вітаўт заснаваў у Кернаве касцёл. У 1571 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў мястэчку магдэбургскае права, якое ў 1792 годзе пацвердзіў кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У XVI—XVII стагоддзях аўтары тагачасных гістарыяграфічных твораў («Хроніка» М. Стрыйкоўскага, Густынскі летапіс, «Гісторыя» А. Каяловіча) называлі Кернаў адным з найважнейшых палітычна-адміністрацыйных цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага ў XIII—XIV стагоддзях.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кернаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у мястэчку дзейнічалі касцёл і капліца.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Кернаў апынуўся ў складзе Літвы. У 1960 годзе тэрыторыю старажытнага паселішча і замкаў абвясцілі запаведнікам. У 2004 годзе Кярнаве занеслі ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Насельніцтва

правіць
  • XVIII стагоддзе: 1795 год — 194 чал.
  • XIX стагоддзе: 1833 год — 63 чал.; 1861 год — 260 чал.; 1866 год — 260 чал., у тым ліку 180 каталікоў, 12 праваслаўных, 60 іўдаістаў[4]; 1886 год — 242 чал.; 1895 год — 294 чал.
  • XX стагоддзе: 1923 год — 252 чал.; 1959 год — 170 чал.; 1977 год — 170 чал.; 1979 год — 177 чал.; 1985 год — 202 чал.; 1989 год — 289 чал.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 307 чал.; 2005 год — 320 чал.

Турыстычная інфармацыя

правіць

Дзейнічае Кернаўскі археалагічны і гістарычны музей-запаведнік.

Славутасці

правіць
  • Гістарычна-археалагічны рэзерват (XIII—XIV стст.)
  • Капліца
  • Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1914—1924)
  • Могілкі хрысціянскія
  • Скульптурныя помнікі

Галерэя

правіць

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 153.
  2. Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. — 307 с.
  3. ЭнцВКЛ 2005.
  4. SgKP 1883, s. 47.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць