Ксенія Сырамалот

Ксенія Сырамалот (нар. 19 снежня 1999) — прэс-сакратарка «Задзіночання беларускіх студэнтаў», паэтка і аўтарка апавяданняў, студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, валанцёрка Праваабарончага цэнтру «Вясна» і Цэнтра эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка». Палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Ксенія Сырамалот
Род дзейнасці прэс-сакратарка, палітычны вязень
Дата нараджэння 19 снежня 1999(1999-12-19) (24 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Выдатніца, скончыла ліцэй БДУ, набрала па 100 балаў на ЦТ (па гісторыі Беларусі і грамадазнаўстве)[1]. Удзельнічала ў творчым саюзе факультэта, арганізоўвала «Тыдзень Студэнцтва». Піша апавяданні і вершы, друкавалася ў часопісе «Маладосць» [2][3].

Ксенія Сырамалот была арыштавана па месцы жыхарства 12 лістапада 2020 года ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), пасля чаго была змяшчана пад варту ў СІЗА КДБ, затым 23 лістапада была пераведзена ў СІЗА на Валадарскага[4].

18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[5]. 7 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Томас Маўц, прэзідэнт Еўрапейскай партыі зялёных, дэпутат Бундэстагу[6]. 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў  (укр.), Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека  (укр.), Харкаўская праваабарончая група  (укр.), Восток-SOS  (укр.), арышт Ксеніі Сырамалот быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як гвалтоўнае знікненне  (польск.)[7][8].

16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Ксеніі Сырамалот, якая не прызнала віну, два з паловай гады пазбаўлення волі[9].

Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года.

Узнагароды правіць

У лістападзе 2021 года ўзнагароджана чэшскай прэміяй «Гісторыя несправядлівасці» (разам з Мікітай Емельянавым і Палінай Шарэнда-Панасюк)[10][11].

Зноскі

  1. https://euroradio.fm/mastachki-valancyory-gulec-shto-dze-kali-kago-sudzyac-pa-sprave-studentau
  2. https://novychas.online/asoba/ksjusza-syramalot-hatovaja-isci-da-svajoj-mety-pr
  3. https://zviazda.by/be/news/20180419/1524157020-aglyad-litaraturnyh-chasopisau
  4. https://zbsunion.by/studpolitzek/syramalot
  5. Белорусский хельсинский комитет. Заявление протеста против наступления на ЗБС (руск.). Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021.
  6. https://www.lphr.org/en/katarina-barley-und-thomas-waitz-uebernehmen-gefangenen-patenschaften-fuer-die-studentinnen-alana-gebremariam-und-ksenia-syramalot/
  7. Заява правозахисних організацій щодо незаконно утримуваних білоруських студентів (укр.). Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў  (укр.) (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  8. Правозахисники України закликають міжнародну спільноту захистити незаконно утримуване в Білорусі студентство (укр.). Новинарня  (укр.) (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  9. Неведомская, Татьяна. Родные обвиняемых по "делу студентов": Приговор не удивляет (руск.). Deutsche Welle (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  10. https://www.jsns.cz/o-jsns/aktuality/1083136-uvezneni-belorusti-aktiviste-obdrzi-cenu-pribehu-bezpravi
  11. https://belsat.eu/news/18-11-2021-troe-belaruskih-palitvyaznyau-atrymayuts-prestyzhnuyu-cheshskuyu-premiyu-gistoryi-nespravyadlivastsi/

Спасылкі правіць