Куйбышаўскае вадасховішча

Куйбышаўскае вадасховішча — самае буйное на рацэ Волзе вадасховішча. Узнікла ў 1955—1957 гг. пасля завяршэння будаўніцтва плаціны Жыгулёўскай ГЭС, перагарадзіўшы даліну Волгі ў Жыгулях ля горада Стаўрапаль (цяпер Тальяці). З’яўляецца трэцім ў свеце па плошчы вадасховішчам.

Куйбышаўскае вадасховішча

Вадасховішча каля Ульянаўска
Каардынаты: 53°27′00″ пн. ш. 49°10′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Чувашыя
 Марый Эл
 Татарстан
 Ульянаўская вобласць
 Самарская вобласць
Даўжыня 500 км
Шырыня 35 км
Плошча 6,5 тыс. км²
Аб'ём 58 км³
Даўжыня берагавой лініі 2604 км
Найбольшая глыбіня 41 м
Сярэдняя глыбіня 8 м
Упадаюць Кама, Свіяга, Казанка, Вялікі Чэрамшан
Год напаўнення 1957
Куйбышаўскае вадасховішча (Расія)
Куйбышаўскае вадасховішча
Куйбышаўскае вадасховішча
Куйбышаўскае вадасховішча (Самарская вобласць)
Куйбышаўскае вадасховішча
Куйбышаўскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня вадасховішча больш за 500 км, найбольшая шырыня ў вусці Камы — 35 км, плошча воднага люстэрка — 6,5 тыс. км² (сярод рачных — першае месца ў свеце), поўны аб’ём вады — 58 км³, з іх 34 км³ — карысны. Падпор узроўню вады ля плаціны 29 м, ён распаўсюджваецца па Волзе да горада Новачэбаксарска, па рацэ Каме — да горада Набярэжныя Чаўны. Буйныя залівы вадасховішча ўтварае па далінах Камы, Свіягі, Казанка і іншых рэках.