Кунімунд (лац.: Cunimundus; загінуў у 567 годзе) — кароль гепідаў (каля 560—567).

Кунімунд
Нараджэнне VI стагоддзе
Смерць 567(0567)
Бацька Тарысвінт
Дзеці Rosamund[d]
Веравызнанне арыянства
Дзейнасць кароль

Біяграфія правіць

Кунімунд кіраваў у другой палове VI стагоддзя, атрымаўшы ў спадчыну прастол Каралеўства гепідаў пасля свайго бацькі Тарысвінта[1][2][3].

Кунімунд загінуў у вайне з лангабардамі і аварамі ад рукі караля Альбаіна[1][2][3][4][5][6].

Нібыта Альбаін з чэрапа Кунімунда зрабіў кубак, з якога на банкеце ў Вероне прымусіў піць Разамунду, дачку Кунімунда. У помсту яна ў 572 ці 573 годзе падгаварыла сваіх набліжаных Хельмегіса[en] і Перэдэа[it] забіць Альбаіна і разам з забойцамі бегла да візантыйцаў у Равену. Тут да яе пасватаўся равенскі экзарх Лонгін. Жадаючы пазбавіцца ад Хельмегіса, Разамунда паднесла яму яд. Адчуўшы сябе атручаным, ён прымусіў дачку Кунімунда выпіць яд, які яшчэ заставаўся ў кубку[4][5][7][8].

Зноскі

  1. а б Dahn F. Kunimund // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 51. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1906. — S. 441. (ням.)
  2. а б Martindale, J. R. Cunimundus // Prosopography of the Later Roman Empire. — Cambridge University Press, 1992. — Vol. III (a) : A.D. 527–641. — ISBN 0-521-20160-8 [2001 reprint].
  3. а б Kunimund (ням.). Genealogie Mittelalter. Праверана 16 снежня 2018.
  4. а б Bertolini P. di. Alboino // Dizionario Biografico degli Italiani. — Roma: Istituto dell’Enciclopedia Italiana, 1960. — Vol. 2.
  5. а б Donovan A. E. H. Alboin / Magill F. N., Aves A. — Dictionary of World Biography: The Middle Ages. — Routledge, 1998. — P. 40—43. — ISBN 9781579580414.
  6. Эрдеи И. Исчезнувшие народы. Авары
  7. Martindale, J. R. Alboin // Prosopography of the Later Roman Empire. — Cambridge University Press, 1992. — Vol. III (a) : A.D. 527–641. — P. 38—40. — ISBN 0-521-20160-8 [2001 reprint].
  8. Rosamunde (ням.). Genealogie Mittelalter. Праверана 16 снежня 2018.

Літаратура правіць