Пано́нія (лац.: Pannonia; Юліус Покарны выводзіць назву Pannonia з ілірыйскай мовы, якая выкарыстоўвае прота­інда­еўрапейскі корань *pen — вільгаць, вада, волкасць) — рэгіён у цэнтральнай Еўропе, рымская правінцыя.

Панонія ў складзе Рымскай імперыі
Гісторыя Харватыі
Coat of arms of Croatia.svg

Дагістарычная Харватыя
Белая Харватыя


Правінцыя Панонія
(Рымская імперыя)
Правінцыя Далмацыя
(Рымская імперыя)


Прыморская Харватыя
Панонская Харватыя
Чырвоная Харватыя


Істрыйская марка
Каралеўства Харватыя
Харватыя ўва уніі з Венгрыяй
Поліцкая рэспубліка
Харвацкая ваенная мяжа
Дуброўніцкая рэспубліка


Ілірыйскія правінцыі
(Першая французская імперыя)
Каралеўства Ілірыя
(Аўстрыйская імперыя)
Аўстрыйскае прымор’е
(Цыслейтанія)


Каралеўства Далмацыя
(Аўстрыйская імперыяЦыслейтанія)


Каралеўства Харватыя // Каралеўства Славонія
(Аўстрыйская імперыя)
Харвацка-венгерская дамова
Каралеўства Харватыя і Славонія
(Каралеўства Венгрыя)


Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў
Харвацкая банавіна
(Каралеўства Югаславія)
Незалежная дзяржава Харватыя
Федэральная Дзяржава Харватыя
(Федэратыўная Дэмакратычная Югаславія)
Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя
(СФР Югаславія)
Харвацкая вясна
✯ Вайна за незалежнасць
Рэспубліка Харватыя

ГісторыяПравіць

Першапачаткова, Панонія — вобласць пасялення ілірамоўных плямёнаў (гава-галіградская культура): панонцаў, брэўкаў, карнаў, дарданійцаў і кельцкіх плямёнаў, у прыватнасці, скардзіскаў, якія прыйшлі сюды ў IV—III стст. да н.э.

З пачатку I стагоддзя (910 гады) — рымская правінцыя, якая займала тэрыторыі сучасных заходняй Венгрыі, усходняй Аўстрыі, усходняй Харватыі і, часткова, Славеніі і Сербіі. Галоўнымі гарадамі правінцыйнай адміністрацыі былі Аквінк, Карнунт, Сірмій, Мурса і Петовій. Кельты, якія пражывалі ў правінцыі, жылі ў асобных паселішчах (civitates).

 
Панонія да падзелу
 
Панонія пасля падзелу

У 108 годзе Траян падзяліў Панонію на Верхнюю (Superior), з цэнтрам у Карнунце, і Ніжнюю (Inferior), з цэнтрам у Аквінку. Першая стала кіравацца консульскім легатам, другая — прэтарскім, а пачынаючы з Марка Аўрэлія — таксама консульскім. Першым пракуратарам Ніжняй Паноніі стаў Адрыян.

У 166 годзе ў Панонію ўварваліся лангабарды і обіі.

У 213 годзе вобласць вакол Брыгецыяна была ўключана ў Верхнюю Панонію. Адміністрацыйная рэформа Дыяклетыяна падзяліла Панонію на чатыры часткі, з галоўнымі гарадамі: Карнунт, Аквінк і Брыгецыян, Савія і Сіскія, Сірмій і Мурса.

B 214215 гадах Панонія перажыла ўварванне квадаў, у 254 і 259260 гадах — таксама маркаманаў і языгаў.

Нарэшце ў 396 годзе Рым быў вымушаны падаць маркаманам, квадам і вандалам, а таксама меркавана свевам, якія аселі ў Паноніі, статус федэратаў (foederati).

Мір 482 года замацаваў Панонію за остготамі[1].

Акрамя горных раёнаў, тэрыторыя Паноніі была малаўрадлівай, асабліва пасля таго, як пры Пробе і Галіене былі высечаны лясы — да гэтага часу драўніна тут складала адзін з галоўных артыкулаў экспарту. Сярод сельскагаспадарчых культур пераважалі авёс і ячмень, з якога жыхары варылі піва, якое звалася sabaea. Вінаграднікі і аліўкавыя дрэвы культываваліся ў невялікіх маштабах. Пэўную ролю, апроч Норыка, адыгрывалі жалезныя і сярэбраныя капальні. Панонія была таксама вядомая за пароду ганчакоў, якая разводзілася тут для паляваля на дзіка і зубра.

У IV стагоддзі Панонія стала ўсё часцей падвяргацца набегам варвараў, і Аквінк пачаў прыходзіць у заняпад. Праз Стагоддзе рымскія абарончыя межы былі прарваны гунамі. У VI стагоддзі Панонію захапілі лангабарды.

У IX стагоддзі тут існавала славянскае Блатэнскае княства. З 1018 па 1180 гады аб'яднаная Панонія ўваходзіла ў склад Візантыі.

Гарады правінцыіПравіць

Рымскія пракуратары ПанонііПравіць

  • 14 — Юній Блеза
  • 35 — Кальвізій Сабінаў
  • 4950 — Пальпелій Істр
  • 68-69 — Тампій Флавіян
  • 107109 — Публій Элій Адрыян
  • 112 — Т. Юлій Максім Манліян
  • 134/135 — Л. Ацьяў Макрон
  • 136/137 — Л. Цэёній Комад
  • 143 — Клаўдзій Максім
  • 144 — М. Понцій Леліян Ларцый Сабінаў
  • 154 — М. Ноній Макрынаў
  • 160 — М. Ялій Басій Фабій Валяр'ян
  • 175/176 — Г. Вецый Сабініян Юлій Госп
  • 189/193 — Септымій Север
  • 199/200 — Т. Клаўдзій Клаўдзіян
  • 212 — Г. Юлій Септ(ымій) Касцін
  • 214 — Л. Касій Марцэлін
  • 218 — Понцій Панціян
  • 260 — П. Гай Рэгаліян
  • 268/270 — Л. Даміцый Аўрэліян
  • 283/284 — М. Аўрэлій Юліян

У Паноніі нарадзіліся многія імператары позняй імперыі — Дэцый Траян, Герэній Этруск, Гастыліян, Аўрэліян, Проб, Канстанцый II, Іавіян, Валентыніян I, Валентыніян II, Валент і Грацыян.

Зноскі

СпасылкіПравіць