Курвіцэпс (Laetacara curviceps) — від невялікіх рыб сямейства Cichlidae, які жыве ў павольных рэках і ручаях, а таксама сажалках і азёрах басейна ракі Амазонкі. Прадстаўнікоў віду звычайна ўтрымліваюць у акварыумах.

Курвіцэпс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Laetacara curviceps C. G. E. Ahl, 1923

Сінонімы
  • Acara curviceps Ahl, 1923
  • Aequidens curviceps (Ahl, 1923)
  • Parvacara curviceps (Ahl, 1923)

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  648186
NCBI  74125
EOL  207630

Утрыманне ў няволі

правіць

Гэты від вельмі мірны ў параўнанні з большасцю іншых прадстаўнікоў сямейства і не вырывае расліны з коранем. Жывуць у старой, слабамяккай (dGH да 13°) і кіслай (рн 6,5-7,0) вадзе, якая доўга не змяняецца. Тэмпературу вады пажадана падтрымліваць на ўзроўні 24-26 °C. Корм жывы, карміць пераважна расліннай ежай (эладэя, мох). Патрабуецца аэрацыя і фільтраванне вады, падмена 1/3 вады ў тыдзень.

Курвіцэпсы ідэальна падыходзяць для звычайных акварыумаў аб’ёмам 40 і больш літраў і даўжынёй больш за 50 см з іншымі мірнымі амазонскімі рыбамі.

Крыніцы

правіць