Курлоўскі расстрэл (карціна Віера)

карціна

Курлоўскі расстрэл — карціна беларускага мастака Гаўрылы Віера, напісаная ў 1924 годзе[1].

Гаўрыла Віер
Курлоўскі расстрэл. 1924

Апісанне правіць

У карціне мастак раскрывае трагедыю рэвалюцыі 1905 года, калі царскія войскі і паліцыя 18 (31) кастрычніка 1905 расстралялі мітынг у Мінску. На першы план ён высоўвае паўстаўшы народ, які пахіснуўся над яраснай атакай коннай наліцыі. Разгубленасць, бездапаможнаснь людзей у трагічнай сітуацыі паказана схематычна ў розных варыяцыях. Як сведка гэтых баёў Гаўрыла Віер убачыў у ёй толькі цяжкую драму і не змог раскрыць гістарычнае значэнне першых выступленняў узброенага пралетарыяту[1].

Зноскі

  1. а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2