Курыльскі чай кустовы

Курыльскі чай кустовы, Дуброўка кустарнікавая[3] (Dasiphora fruticosa) — від кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae)

Курыльскі чай кустовы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dasiphora fruticosa

Сінонімы
Potentilla fruticosa

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  836659
NCBI  32239
IPNI  724590-1
TPL  ???

Распаўсюджанне правіць

Дуброўка кустарнікавая распаўсюджана ў Еўропе, Паўночнай Азіі і Паўночнай Амерыцы. Расце на поймавых лугах, сярод хмызняковых зараснікаў, па берагах вадаёмаў.

Апісанне правіць

Хмызняковая шматгадовая расліна. Дасягае вышынёй да 1,5 м. Лісце складанае, пёрыстае, складаецца з 5-7 даўгаватых лісточкаў, якія размешчаны ў выглядзе веера і пакрытыя мяккім, густым ворсам. Сцёблы галінастыя, у маладым узросце пакрытыя лямцавым апушэннем, у сталым — карой чырвона-карычневага або бурага адцення. Кветкі ярка-жоўтыя, да 3 см у дыяметры. Яны адзінкавыя або сабраны ў суквецці. Тычынак каля 30. Цвіценне пачынаецца ў сярэдзіне лета, а паспяванне пладоў — у асноўным у канцы жніўня-верасні. Плады — сухія арэшкі невялікіх памераў, пакрытыя тонкімі валасінкамі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 104. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Potentilla fruticosa

Спасылкі правіць