Кутб-Мінар
Кутб-Мінар[2] (таксама Кутуб-Мінар ці Кутаб-Мінар, хіндзі: क़ुतुब मीगार — самы высокі ў свеце цагляны мінарэт. Пабудаваны ў Дэлі (раён Мехраулі) некалькімі пакаленнямі ўладароў Дэлійскага султаната. Мінарэт з’яўляецца цэнтрам комплекса гістарычных помнікаў розных эпох.
Славутасць | |
Кутб-Мінар | |
---|---|
хіндзі: ध्रुव स्तम्भ | |
28°31′28″ пн. ш. 77°11′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Ісламская архітэктура |
Вышыня | 72,5 м[1] |
Матэрыял | red sandstone[d][1] |
Сайт | delhitourism.gov.in/delh… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 233 рус. • англ. • фр. |
Мінарэт Ала-і-Мінар
правіцьМінарэт Ала-і-Мінар пачаў будаваць Алаудзін Хільджы, які збіраўся зрабіць яго ў два разы вышэй, чым Кутб-Мінар. Але будаўніцтва было спынена, калі канструкцыя дасягнула 24,5 метраў і быў пабудаваны толькі адзін ярус пасля смерці Алаудзіна. Першы ярус будынка захаваўся да нашых дзён.
Мячэць Куват-уль-Іслам
правіцьМячэць Куват-уль-Іслам (што значыць Моц Іслама) вядомая таксама як мячэць Кутб, ці вялікая мячэць Дэлі, была пабудавана Кутб-уд-Дзінам Айбекам , заснавальнікам мамлюкскай дынастыі ці Дынастыі Рабоў. Будаўніцтва мяэці пачалось у 1190 годзе. У якасці будаўнічых матэрыялаў выкарысталі дваццаць сем разбураных індуісцкіх і джайнісцкіх храмаў. Гэта была першая мячэць, пабудаваная ў Дэлі пасля заваявання.
Потым мячэць пашыралася и дабудоўвалася.
Цяпер мячэць разбурана, але маштабныя руіны дазваляюць судзіць аб ісламскай архітэктуры.
На захад ад мячэці знаходзіцца магіла Ілтутміша , пабудаваная ў 1235 годзе. Будаўніцтва маўзалея паказвае адыход ад індыйскіх звычаяў крэмацыі.
Вароты Ала-і-Дарваза
правіцьПышныя вароты Ала-і-Дарваза былі пабудаваны першым султанам Дэлі з дынастыі Хільджы Алаудзінам.
Калона з унікальнага жалеза
правіцьВялікай загадкай з'яўляецца жалезная калона вышынёй 7 метрай і весам у 6 тон. Калона была ўведзена царом Кумарагуптай I з дынастыі Гупта, якая правіла ў Паўночнай Індыі ў перыяд 320—540 гадоў. Першапачаткова калона знаходзілася у храме Вішну горада Матхура , а на калоне быў размешчаны Гаруда . Калона была перанесена на гэта месца і увайшла ў склад індуісцкага храма. Усе астатнія пабудовы храма былі разбураны і выкарыстаны як будаўнічыя матэрыялы для мінарэта Кутб-мінар і мячэці Куваі-ул-Іслам.
На калоне застаўся надпіс, прысвечаны Вішну і цару Чандрагупце II (375—413 гады). За 1600 гадоў калона амаль не падверглася карозіі, аб прычыне гэтага вядуцца спрэчкі. Існавала тэорыя, што калона зроблена з метэарытнага жалеза (супраць якой сведчыла адсутнаць нікеля). Згодна з іншымі меркаваннямі, у калоне выкарыстоўваўся асаблівы сплаў, вынайдзены індыйскімі металургамі. У выніку аналіза старажытнай тэхналогіі вытворчасці жалеза, было вызначана, што імавернай прычынай было невывядзенне фосфару ў шлакі пры адсутнасці вапны ў тэхналагічным працэсе, у выніку чаго ўтварылася асаблівая ахоўная корка з высокім утрыманнем фосфару, якая перашкаджае карозіі[3].
Вакол калоны пабудавана агароджа. Лічыцца, што калі стаць да калоны спіной і абхапіць яе ззаду рукамі, гэта прынясе шчасце.
Грабніца Імама Заміна
правіцьУ паўночна-заходнім баку ад Варот Ала-і-Дарваза знаходзіцца невялікая грабніца суфійскага святога XV ст. імама Мухамаада Алі, больш вядомага як Імам Замін. Ураджэнец Туркестана Імам Замін прыйшоў у Індыю ў час праўлення Сікандра-шаха Лодзі (1488—1517) Ён быў членам суфійскага ордэна чыштыя. Грабніца была ўзведзена пры яго жыцці ў 1537-38 гадах, а праз год ён памёр.
Плошча грабніцы — 7,3 м²
Галерэя
правіць-
Узоры розных эпох
-
Двор комплекса
-
Руіны
-
Агульны выгляд мінарэта
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б http://whc.unesco.org/en/list/233 Праверана 28 студзеня 2021.
- ↑ Григорьев — Динамика. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2007. — С. 469. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-338-5.
- ↑ On the Corrosion Resistance of the Delhi iron Pillar(недаступная спасылка), R. Balasubramaniam. Corrosion Science, Volume 42 (2000) pp. 2103—2119. «Corrosion Science» is a publication specialized in corrosion science and angineering.
Спасылкі
правіць- entry in the UNESCO World Heritage Site List
- Corrosion resistance of Delhi iron pillar
- Nondestructive evaluation of the Delhi iron pillar Current Sciene, Indian Academy of Sciences, Vol. 88, No 12, 25 June 2005 (PDF)
- Падборка фота Кутуб-Мінара
- Photo gallery of the Qutb complex
- http://www.haim.ru: Кутаб-Мінар (Кутб-Мінар).(недаступная спасылка)